Свет1717

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social анансаваў, што ў панядзелак, 19 траўня, зробіць некалькі тэлефонных званкоў. Першай, у 10:00 (17:00 паводле мінскага часу) будзе размова з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Пасля размовы з Уладзімірам Пуціным Дональд Трамп плануе пагутарыць з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Да размовы Трампа і Зяленскага пасля будуць далучаныя «розныя члены NATO».

«Спадзяюся, што гэта будзе прадуктыўны дзень, адбудзецца спыненне агню», — дадаў прэзідэнт ЗША ў публікацыі ў сацсетцы TruthSocial.

За некалькі гадзін да таго МЗС Расіі паведаміла, што дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа патэлефанаваў міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову, каб абмеркаваць расейска-ўкраінскія перамовы. Рубіа, маўляў, «вітаў» дасягнутыя дамоўленасці па буйным расійска-ўкраінскім абмене ваеннапалоннымі ў фармаце 1000 на 1000. Спадабалася Рубіа і дамоўленасць сфармуляваць свае прынцыпы спынення агню на паперы кожнай з бакоў, якія затым можна будзе абмеркаваць у пошуках доўгатэрміновага ўрэгулявання канфлікту.

Лаўроў, як гаворыцца ў справаздачы МЗС РФ, падзякаваў ЗША за «канструктыўную ролю» ў арганізацыі праведзенага раўнда першых за тры гады прамых перамоў з Кіевам.

Каментары17

  • Барадзед
    17.05.2025
    Главное, что не забыл поблагодарить Лаврова. Благодарить всех и всегда - это главное в политике Трампа.
  • хромая утка
    17.05.2025
    трамп - уже - хромая утка.
    Он успокоился и положил на нобелевскую премию мира что-то большое и очень толстое, такое же большое положил на свою репутацию и репутацию США и сосредоточился на сделках с личным интересом. Пробросил Израиль за триллиона баксов от монархии Персидского Залива, а тут, пока, не получается дожать Украину и Европу на условия путина. Под угрозой срыва
    газово-нефтяной-арктический схематоз трампа и виткова.
    Имеем личный интерес лапидара перевешивающий всё остальное.
    Поэтому и наблюдаем санта-барбару трампа и путина.
  • .
    17.05.2025
    Па пацанскіх паняццях, калі ты тэлефануеш - гэта табе трэба, значыць, ты слабейшы.
    Пуцін тут ізноў адгадуе сваё эга, якое скурчылася пасля боязі прыехаць на перамовы.

    А Трамп колькі будзе тупіць і не разумець, што адбываецца?
    Няўжо яму так спадабаўся Пуцін, як саюзнік па кансерватыўнай рэвалюцыі і супрацьстаянню Еўропе?
    Тут трохі нагадвае ілюзіі Сталіна пра "сябра" Гітлера ў пачатку Другой Сусветнай вайны: няўжо "сябра" вырашыў падмануць? (Іншыя паралелі не праводжу, толькі па гэтаму аспекту).
    Дывелапер думаў, што можа падмануць каго заўгодна, аднак гэбэшнікі яшчэ хлуслівей і менш надзейныя.

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Дажджы падмылі помнік Ажэшкі ў Гродне, але яго своечасова ўратавалі

Такое паўночнае ззянне назіралі ўчора ў Верхнядзвінскім раёне ФОТЫ

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы5

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцці1

УСУ паведамілі пра вызваленне 26 населеных пунктаў5

Праз 20 гадоў тралейбусы вернуцца яшчэ на адзін участак мінскага праспекта Незалежнасці4

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць