Навукоўцы Акадэміі навук назвалі справядлівую цану на беларускую бульбу
Колькі насамрэч каштуе вырасціць і захаваць беларускую бульбу, высветлілі беларускія навукоўцы.
Гендырэктар НПЦ НАН па бульбаводстве і пладаагародніцтве Вадзім Маханько ў эфіры СТВ прадставіў дэталёвы разлік сабекошту вытворчасці. Лічбы аказаліся нечаканымі, заўважыла tochka.by.
«Чаму мы гаворым пра недахоп бульбы? Аб’ектыўная прычына ёсць. Спачатку заліло вясной-летам 2024-га, потым была засуха. А да чаго гэта прывяло? Клубняў завязалася шмат, а бульба не расла. Дэфіцыт буйной фракцыі — той, якая ідзе на продаж, у супермаркеты», — расказаў ён.
Кіраўнік цэнтра адзначыў, што сабекошт буйной і дробнай бульбы аднолькавы. У мінулым годзе ў звычайных гаспадарках ён набліжаўся да 50 капеек за кілаграм.
А ў тых, хто вырабляе насенне (напрыклад, прадпрыемствы НАН і прыватныя), сабекошт бульбы быў каля рубля. «Мы вырасцілі, выкапалі, паклалі ў сховішча. Гэта, будзем казаць, рубель», — патлумачыў эксперт.
Таксама Маханько звярнуў увагу і на значныя затраты на захоўванне бульбы, у тым ліку звязаныя з электраэнергіяй.
«Успомніце, якімі цёплымі былі восень і зіма. Каб бульба захоўвалася, яе трэба ахалоджваць. На гэта ідзе электраэнергія. Кожны месяц плюс 10 капеек. Кастрычнік — плюс 10 капеек, 6 месяцаў
— 1 рубель 60 капеек — вось справядлівая цана на бульбу ў асобных вытворцаў. Гэта трэба ўлічваць», — падкрэсліў спецыяліст.
Зараз у беларускіх крамах бульба прадаецца ад 1,5 рубля да 4,99 рубля (мытая — даражэй).
Чытайце таксама:
Буракі па 10 рублёў і процьма танных клубніц. Актуальныя цэны на мінскай Камароўцы
На Камароўцы ў Мінску пачалі прадаваць першую маладую беларускую бульбу
Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак