Грамадства22

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак

Бульба ў продажы ёсць — гэта факт. Але ці будзеце вы задаволеныя яе станам — вялікае пытанне. Беларусы працягваюць скардзіцца на якасць, піша Tochka.by.

Журналісты ўжо вывучалі асартымент паўтара месяца таму. За гэты час на праблему звярнулі ўвагу чыноўнікі. У МАРГ працягваюць настойваць, што запасаў у стабфондах дастаткова і ўсё — належнай якасці.

У Мінсельгаспрадзе заяўляюць, што гатовыя нават пусціць у продаж насенную бульбу. А кантрольна-рэвізійнае ўпраўленне просіць беларусаў паведамляць пра дрэнную гародніну і высокія цэны на «гарачую лінію».

У сярэдзіне мая журналісты зноў прайшліся па крамах у пошуках бульбы.

Крамы «каля дома»

У невялікім «Еўраопце» на Свярдлова, 22 з'явілася мытая бульба (іншай няма). Цана за кілаграм — 3,99 рубля. Нешта назбіраць можна, але трапляюцца клубні дрэннай якасці — зморшчаныя, з пашкоджаннямі і заганамі.

Дарэчы, у сакавіку журналісты таксама правяралі гэтую краму. Тады кілаграм бульбы прадаваўся за 1,08 рубля (нямытая, але даволі буйная).

Побач яшчэ адна маленькая крама — «Суседзі» на вул. Кірава, 4. Тут прадаецца нямытая бульба за 1,43 рубля.

Ёсць буйныя клубні, але пры бліжэйшым разглядзе — зморшчаныя і зяленаватыя. Тут за паўтара месяца бульба таксама падаражэла на 35 капеек.

У краме «Хіт» на вул. Лабанка, 4 ёсць таннейшая бульба, але зусім дрэннай якасці (дарэчы, без цэнніка). А вось мытая, але за 3,89 — не самы горшы варыянт.

У «Еўраопце» на вул. Кунцаўшчына, 19 засталася толькі мытая бульба па цане 3,99 рубля за кіло. Ёсць пашкоджаныя клубні і з «вочкамі», але нешта выбраць можна.

У краме «Санта» на вул. Кунцаўшчына, 27 ёсць бюджэтны варыянт бульбы за 1,5 рубля — ужо фасаваная, таму выбіраць будзе складана: клубні дрэннай якасці, ёсць гнілыя і пашкоджаныя.

Варыянт даражэйшы — па 3,69 за кіло — выглядае лепей, але калі прыгледзецца, у сетцы трапляюцца і не самыя якасныя клубні.

Большыя крамы

Журналісты зазірнулі ў «Суседзі» ў ГЦ Galileo. Тут на выбар ёсць два віды бульбы. Самы танны варыянт — за 1,43 рубля, але назбіраць прыстойны кілаграм будзе вельмі складана: клубні з «вочкамі», памятыя і пашкоджаныя.

Другі варыянт — мытая бульба за 4,49 рубля. Купіць такую на вячэру для сям’і — дарагавата. Па якасці таксама ёсць пытанні — не адпавядае такой цане.

Супермаркет «Гіпа» на вул. Адзінцова, 65 прапануе два віды бульбы. Сетка з больш-менш якаснымі клубнямі прадаецца па 2,74 рубля за кілаграм. А вось мытая бульба за 3,99 рубля выглядае нашмат горш: ёсць зялёныя і пашкоджаныя клубні.

Гіпермаркеты

Журналісты зазірнулі ў гіпермаркеты, дзе, здаецца, заўжды ёсць усё: на любы густ і кашалёк.

У «Кароне» на вул. Кальварыйская, 24 асартымент сапраўды шырокі. Цэны пачынаюцца ад 1,43 рубля і даходзяць нават да 5,85. Фасаваная ў сетках — каб выбраць больш-менш добры мяшэчак, прыйдзецца пастарацца. Ёсць і даволі кепская бульба.

У гіпермаркеце Green на вул. Прытыцкага, 156 толькі дарагая мытая гародніна. Можна шыкануць і купіць бульбу за 5,29 рубля — мытую і фасаваную ў сеткі.

А можна «зэканоміць» і ўзяць варыянт за 4,49 — таксама мытая, з некаторымі заганамі, але кілаграм-другі сабраць можна.

У гіпермаркеце «Еўраопт» на вул. Казіміраўская, 6 прадаецца толькі адзін від бульбы — мытая, за 3,99. Па якасці ёсць пытанні: пашкоджаныя клубні з вочкамі, дзе-нідзе з гнільцой.

Рэзюмуем: бульба ў крамах цяпер сапраўды ёсць. Але суадносіны «цана-якасць» выклікаюць пытанні ў спажыўцоў: звыклай беларусам «рубель за кіло» цяпер не знайсці. А за больш-менш прыстойную бульбу давядзецца раскашэліцца.

Што з бульбай у службах дастаўкі прадуктаў

Паглядзелі на асартымент бульбы і ў буйных гандлёвых сетках, дзе можна набыць прадукты анлайн. Што цікава, амаль на ўсіх сайтах прадстаўлена толькі мытая.

Так, у «Е-дастаўцы» можна замовіць клубні па цане 4,69 рубля за кілаграм (дарэчы, у сакавіку тут цэннік на мытую бульбу быў ад 2,99). А калі хочаце шыкануць, можна купіць сетачку імпартнай ізраільскай бульбы. Цана адпаведная — 8,19 рубля.

На сайце «Гіпа Маркет» асартымент шырэйшы.

Тут можна знайсці і звычайную нямытую бульбу па 1,18 рубля за кілаграм (падаражэла на 8 капеек за паўтара месяца). Ёсць мытая бульба — па 2,74 і 3,99 рубля.

У анлайн-краме Green прадстаўлена толькі мытая бульба. Цэны пачынаюцца ад 3,49 рубля (у сакавіку — ад 2,39) і дасягаюць 4,49 рубля.

Якая бульба добрая

Паводле ДАСТ, можна прадаваць бульбу з некаторымі недахопамі, але нязначнымі. Дапускаюцца клубні:

  • з плямамі бледна-зялёнага колеру агульнай плошчай не больш за 2 см², якія можна выдаліць падчас чысткі;
  • з механічнымі пашкоджаннямі (парэзы, вырывы, трэшчыны, увагнутасці) глыбінёй не больш за 4 мм і даўжынёй да 10 мм;
  • пашкоджаныя паршой, аспарозам на плошчы не больш за 1/4 паверхні клубня;
  • пашкоджаныя дратавіком (пры наяўнасці не больш за аднаго ходу).

Масавая доля клубняў з пашкоджаннямі не павінна перавышаць 2%. А зямлі, якая прыляпілася да клубняў, павінна быць не больш за 1%.

Якую бульбу дакладна нельга выстаўляць на продаж?

  • Пазелянелыя клубні (калі больш за 1/4 паверхні); пашкоджаныя грызунамі; падмерзлыя; запараныя; з прыкметамі «удушша»; раздушаныя; палавінкі або часткі клубняў; пашкоджаныя мокрай, сухой, кальцавой гніллю і фітафторай.

Каментары2

  • Беглый
    14.05.2025
    Финляндия, мытая по 0,85 €/кг, на выбор 4 сорта в ближайшем магазе, 6 сортов в гипере, плюс еще фасованные какие-то есть
  • Патаму шта
    14.05.2025
    Беглый, у Фінляндыі мяжа з РФ зачынена і бульбу ў Расею не вывозяць.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць