Грамадства55

Буракі па 10 рублёў і процьма танных клубніц. Актуальныя цэны на мінскай Камароўцы

Журналісты Blizko.by з'ездзілі на галоўны рынак Мінска і паглядзелі, якія цяпер цэны на самыя хадавыя прадукты.

Перад выхаднымі мінчукі з раніцы паехалі на Камароўку закупляцца прадуктамі. А журналісты паглядзелі, якія цэны на хадавыя тавары. Сярод іх — гародніна, садавіна, мясамалочныя прадукты, яйкі і грыбы.

Мяса на шашлык 

Свініну можна набыць па такіх цэнах: кумпяк каштуе 9-13 рублёў за кілаграм, рэбры — 12-14, лапатка — 9,5-12, галёнка — 5-7, карэйка — 9,5-12, выразка — 17-22, шыя — 16-24, паляндвіца — 13,5-22, паджарка — 10.

Сала можна купіць за 20-30 рублёў за кілаграм, фермерскае трохі даражэй — 30-35, фермерскія каўбасы — 35-60, звычайныя — 25-45. Цяляціна прадаецца па такіх цэнах: кумпяк і філе — 40 рублёў за кілаграм, лапатка — 30, грудзінка — 25, рэбры — 25, галёнка — 15-20, шыя — 30. Куры хатнія каштуюць 18-30 рублёў за кілаграм, трусы — 30, індык, качка, гусь — 35.

Добры выбар на Камароўцы і ялавічыны. На яе ў сярэднім цэны такія: кумпяк — 28 рублёў за кілаграм, філе — 28, лапатка — 24, грудзінка — 18, шыя — 22, рэбры — 18, галёнка — 10, мяса на гуляш — 16, сэрца — 8.

Філе курынае каштуе 12-14 рублёў, грудзі — 9-10, сцягно — 8,5-9, задняя чвэрць, крыло і галёнка — па 6-7, кумпячок — 6,8.

 Яйкі каштуюць 3,4-4,2 рублі за дзясятак. 

Сырны рай

У сеткавых крамах цэны на малочныя прадукты прыкладна такія ж, як і на рынку, а вось сыры па-ранейшаму больш выгадна купляць на Камароўцы. Так, малако за літр каштуе 2,2 рубля, смятана 25% тлустасці 400 грамаў — 3,5, тварог 200 грамаў — 2,3.

Што тычыцца сыру, то беларускія гатункі можна знайсці па цане ад 16 да 20 рублёў за кілаграм, больш дарагія варыянты абыдуцца ў 20-45 рублёў. За імпартныя сыры прэміум-класа прыйдзецца заплаціць істотна больш — ад 45 рублёў за кілаграм. Для самых гурманаў ёсць дарагія імпартныя сыры па 180 рублёў за кілаграм.

«Залатыя» буракі і бульба

Цэны на гародніну не радуюць зусім. На думку журналіста Blizko.by, цана надта завышаная ў параўнанні з сеткавымі крамамі. Бульба леташняга ўраджаю каштуе 5-6 рублёў за кілаграм, маладая — 8-12.

Самую танную цыбулю можна купіць за 4 рублі, але яна дробная. У сярэднім 6 рублёў за кілаграм. Чырвоная і белая цыбуля каштуюць 15-20 рублёў за кілаграм.

Шакуе цана і на буракі. Яны каштуюць 9-10 рублёў за кілаграм. Капуста каштуе 4,5 рубля за кілаграм, а часнок — 20-30, морква — 4. 

Простая зеляніна — 1,5 рубля за 100 грамаў. 

Сушаныя баравікі цяпер каштуюць 350 рублёў за кілаграмм, шампіньёны — 8-12.

Памідоры каштуюць 5-25 рублёў за кілаграм, агуркі — 4-7, перцы — 6-10, авакада — 6. 

Вельмі шмат садавіны і ягад. Клубніцы прадаюць ад 14 рублёў за кілаграм, ёсць і дарагая за 40. Буякі каштуюць 69-89 рублёў за кілаграм. Яблыкі нятанныя — 4-5 рублёў, ананасы — 15, абрыкосы — 9-16, бананы — 3-6, апельсіны — 6-14, грушы — 8-10, ківі — 8-33.

Каментары5

  • Žvir
    16.05.2025
    Chaliera, u mianie, na Pcičy, tanniej.

    Kamaroŭka z hluzdoŭ zjechala. Moža liudziam varta na rajonnyja kirmašyki jezdzić, moža tam nia tak doraha ? Nu, u Rakaŭ, Zaslaŭe, Barysaŭ, Rudziensk, Śmilavičy ?
  • Ёсік
    16.05.2025
    Самае цікавае, што заўтра натоўп будзе, і прыдуць не паглядзець, а пакінуць шмат грошаў за гэтыя не танныя садавіну ды гародніну.
  • Хо
    16.05.2025
    Картошка в 1,5-2 раза дороже чем южноамериканские бананы, которые везут через океан с другой части света и с другого полушария Земли... что с ценами.

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць