У Польшчы казахаў і беларуса будуць судзіць за арганізацыю незаконнай схемы легалізацыі мігрантаў
Усяго ў гэтай справе фігуруюць 8 чалавек. Лідарам групы прызнаны грамадзянін Казахстана. Трое з абвінавачаных зараз знаходзяцца пад вартай, астатнія — пад іншымі мерамі стрымання, не звязанымі з пазбаўленнем волі. Паводле інфармацыі Польскай памежнай службы, крымінальная справа ўжо накіраваная ў акружны суд горада Жэшава.
Фота: Straż Graniczna
Паводле версіі следства, схему распрацавалі студэнты аднаго з універсітэтаў Жэшава. Яны выдавалі фіктыўныя пазыкі на сумы ад 30 да 50 тысяч злотых. Гэтыя дакументы выкарыстоўваліся як пацвярджэнне фінансавай забяспечанасці для атрымання дазволу на жыхарства з мэтай навучання.
Як сцвярджаюць памежнікі, замежныя студэнты свядома ўводзілі ў зман службоўцаў, падаючы несапраўдныя звесткі. Пасля падачы дакументаў грошы хутка вярталіся назад разам з дадатковай платай — так званай «камісіяй», якую атрымлівалі члены групы.
Сярод кліентаў гэтай схемы былі людзі з Казахстана, іншых краін былога СССР, з Афрыкі і нават з Папуа-Новай Гвінеі. Цяпер затрыманыя 23 іншаземцы, якія скарысталіся гэтай схемай. Іх абвінавачваюць у выкарыстанні падробленых дакументаў і незаконным атрыманні статусу.
Чытайце таксама:
Што за Мэнцэн і Зандберг і чаму маладыя палякі масава галасавалі за іх?
У ЗША могуць запусціць рэаліці-шоу, дзе імігранты будуць спаборнічаць за грамадзянства
Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме