Свет33

У ЗША могуць запусціць рэаліці-шоу, дзе імігранты будуць спаборнічаць за грамадзянства

Амерыканскі прадзюсар Роб Уорсаф прапанаваў запусціць тэлешоу «Амерыканец», у якім імігранты будуць падарожнічаць па ЗША, вывучаць гісторыю, культуру і традыцыі розных штатаў, выконваць лакальныя выпрабаванні, а галоўны пераможца атрымае грамадзянства ЗША, паведамляе The Wall Street Journal.

Пашпарты ЗША. Фота: Pixabay.com

Як паведамляецца ў 36-старонкавай прэзентацыі, з якой пазнаёміліся журналісты, каманда прадзюсара апісвае гадзінныя эпізоды, у якіх імігранты спаборнічаюць, каб даказаць, што яны «найбольш амерыканскія».

Некаторыя СМІ назвалі праект «Галоднымі гульнямі па-амерыканску». Аднак Роб Уорсаф, які выступіў з ідэяй тэлешоу, з такой ацэнкай не згодзен і сцвярджае, што праект павінен «даваць надзею і праслаўляць тое, што значыць быць грамадзянінам ЗША».

«Гэта не «Галодныя гульні» для імігрантаў», — падкрэсліў Уорсаф.

Паводле яго слоў, удзельнічаць у ім будуць імігранты, якія ўжо знаходзяцца ў амерыканскай сістэме. Яны будуць спаборнічаць у розных конкурсах, у тым ліку, магчыма, на веданне гісторыі і культуры ЗША. Прадзюсар адзначыў, што ўдзельнікам, якія прайграюць, не будзе пагражаць дэпартацыя.

«Гэта не азначае: «Эй, вы прайгралі — і мы вас адпраўляем на караблі з краіны».

Амерыканскія СМІ паведамілі, што да падрыхтоўкі шоу нібыта далучылася Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША. Аднак прэс-сакратарка ведамства Трыша МакЛафлін гэта абвергла: па словах чыноўніцы, у міністэрстве ніводнай версіі шоу не падтрымлівалі і нават не знаёміліся з ёй, а ўсе прапановы яшчэ праходзяць папярэднюю праверку. Такім чынам, афіцыйнай падтрымкі праект пакуль не мае.

На фоне згортвання іміграцыйных праграм пры прэзідэнце Дональдзе Трампе і ўзмацнення мер супраць нелегальных мігрантаў перспектывы шоу, дзе прызам стане грамадзянства, выглядаюць даволі сумнеўнымі.

Каментары3

  • Жора
    17.05.2025
    Сотні тысяч беларускіх грамадзян удзельнічаюць у такім рэаліці-шоў штодня ў Польшчы. Часовы побыт, сталы побыт ці рэзідэнцтва ЕЗ, грамадзянства. Нехта памрэ па дарозе. Некага дэпартуюць. Нехта не вытрымае штодзённага выжывання і вернецца сам.
  • Злобный вожык
    17.05.2025
    Голодные игры.
  • Поцык
    18.05.2025
    Жора, не твоё собачье дело. Иди дальше ноги русским целуй.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць