Міністр абароны Германіі: Пуцін проста цягне час, трэба ўзмацняць санкцыі
Міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус заявіў, што Еўропе трэба ўзмацніць санкцыйны ціск на Расію, бо, на яго думку, Уладзімір Пуцін цягне час і не імкнецца да сапраўднага мірнага пагаднення, піша Euronews.
Барыс Пісторыус. Фота: AP Photo/Virginia Mayo
Паводле Барыса Пісторыуса, Пуцін гатовы гаварыць пра спыненне агню толькі на сваіх умовах — такіх як адмена планаў Украіны па ўступленні ў НАТА і яе адмову ад акупаваных тэрыторый.
Міністр адзначыў, што за час перамоў Расія працягвала масіраваныя напады на ўкраінскія рэгіёны, у тым ліку буйную атаку дронамі на Кіеўскую, Днепрапятроўскую і Данецкую вобласці.
У адказ на гэта Германія падтрымлівае ўзмацненне санкцый супраць Расіі на ўзроўні Еўрасаюза.
Акрамя таго, Пісторыус паведаміў пра намер павялічыць выдаткі Германіі на абарону да 5% ВУП у найбліжэйшыя 5—7 гадоў — гэта значнае павелічэнне ў параўнанні з цяперашнімі прыкладна 2%. Ён падкрэсліў, што краіна не зможа выканаць свае абавязкі перад НАТА, калі спыніцца на ўзроўні 3% ВУП.
Ягоныя словы падтрымалі новы міністр замежных спраў Германіі Ёган Вадэфуль і федэральны канцлер Фрыдрых Мерц. Апошні заявіў пра планы зрабіць з Бундэсвера наймацнейшую армію ў Еўропе і выкарыстаць паслабленне бюджэтных абмежаванняў для фінансавання гэтых мэтаў.
Чытайце таксама:
Еўрапейскія лідары былі агаломшаныя вынікамі размовы Пуціна і Трампа — Axios
Пуцін расказаў Трампу пра тэракты, нібыта прадухіленыя на Краснай плошчы
Трамп заявіў, што гатовы адступіць ад перамоваў паміж Украінай і РФ, калі не будзе прагрэсу
Зяленскі пасля размовы з Трампам: Выводзіць нашы войскі з нашых тэрыторый ніхто не будзе
Трамп пра вынікі размовы з Пуціным: Перамовы паміж Расіяй і Украінай пачнуцца неадкладна