Свет44

Зяленскі пасля размовы з Трампам: Выводзіць нашы войскі з нашых тэрыторый ніхто не будзе

Пасля размовы паміж Трампам і Пуцін прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў таксама размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Зяленскі пасля яе склікаў брыфінг і зрабіў некалькі заяў.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Serdar Ozsoy/Getty Images

Зяленскі пасля размовы з Трампам адзначыў важнасць для Украіны і ўсіх краін Еўропы, каб ЗША не дыстанцыяваліся ад перамоў з Расіяй.

«Разам з еўрапейскімі лідарамі гаварылі ўжо пра магчымыя далейшыя крокі, у прыватнасці сустрэчы перагаворшчыкаў і аб'ектыўную ацэнку прапаноў бакоў. Кожная прапанова на стале заслугоўвае сумленнага погляду, і менавіта таму ў перагаворным працэсе павінны быць задзейнічаныя на пэўным узроўні і прадстаўнікі Амерыкі, і прадстаўнікі Еўропы.

Для нас усіх вельмі важна, каб Злучаныя Штаты не дыстанцыяваліся ад перамоў і дасягнення міру, таму што адзіны, хто ў гэтым зацікаўлены, — гэта Пуцін. Дзякуй усім за падтрымку такога падыходу».

Пры гэтым Зяленскі падкрэслівае важнасць накладання дадатковых санкцый на Расію, калі тая будзе працягваць зацягваць вайну і выстаўляць нерэалістычныя ўмовы міру.

«Калі Расія не пойдзе на спыненне забойстваў, калі не будзе вызваляць палонных і закладнікаў, калі Пуцін будзе выстаўляць нерэалістычныя ўмовы, то гэта будзе азначаць, што Расія і далей зацягвае вайну і заслугоўвае, каб Еўропа, Амерыка і ўвесь свет паводзілі сябе адпаведна, у прыватнасці рэагавалі дадатковымі санкцыямі», — сказаў Зяленскі падчас спецыяльнага брыфінгу.

У той жа час, паводле ягоных слоў, у пачатку двухбаковай размовы ён пацвердзіў Трампу, што ва Украіне гатовыя да поўнага і безумоўнага спынення агню.

«Цяпер вызначальны час. Цяпер свет можа ўбачыць, ці дастаткова здольнасці ў яго лідараў, каб забяспечыць спыненне вайны і наступ рэальнага, працяглага міру», — адзначыў Зяленскі.

У той жа час ён запэўніў, што ні пра якія перадачы расіянам тэрыторый, якія яны нават не кантралююць, гаворкі быць не можа.

«Выводзіць нашы войскі з нашых тэрыторый ніхто не будзе. Гэта канстытуцыйны абавязак мой, гэта абавязак нашых вайскоўцаў абараняць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Так, цяпер часова акупаваныя ёсць тэрыторыі з-за агрэсіі такой вялікай краіны, гэта зразумела, але ніякіх ультыматумаў і ніхто здаваць сваю зямлю, свае тэрыторыі, сваіх людзей, свае дамы не будзе», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Каментары4

  • Filipp
    20.05.2025
    Цяпер зразумела, менавіта пра гэта ён і размаўляў з Трампам. А судзячы па заявах Трампа, ён не збіраецца дапамагаць утрымліваць гэтыя тэрыторыі. Цяпер зможым пабачыць наколькі магутна Эўропа.
  • Маскалік зноў брэша
    20.05.2025
    Filipp, і ў якім выглядзе Трамп " недапамогае" Украіне ?
    Балбоча ён адно, а зброя з ЗША ідзе.
    Навошта каркаць дрэннае ?
  • Filipp
    20.05.2025
    Маскалік зноў брэша, Ідзе тая зброя, што была дадзена адміністрацыяй Байдэна, ніякая новай зброі Трамп не адпраўляў.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць