БЕЛ Ł РУС

Беларускім выпускнікам дазволяць пераздаваць нулявыя вынікі ЦЭ

20.05.2025 / 23:9

Nashaniva.com

Кансультантка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Мінадукацыі Анжэла Кудаярава на прэс-канферэнцыі ў Мінску расказала, калі ў беларускіх школьнікаў з'явіцца магчымасць пераздаць нулявыя вынікі цэнтралізаванага экзамена (ЦЭ), піша «Смартпрэс».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў чыноўніцы, змены ўжо ўнесеныя ў нарматыўна-прававыя акты. Яны набудуць моц з 1 верасня 2025 года.

«Вучняў, якія здалі цэнтралізаваны экзамен на нулявы вынік, будуць дапускаць для праходжання цэнтралізаванага экзамена ў іншыя тэрміны ў жніўні. Дзейнічаць норма будзе ўпершыню толькі на цэнтралізаваным экзамене ў 2026 годзе», — дадала прадстаўніца Мінадукацыі.

Раней магчымасці пераздачы цэнтралізаванага экзамену ў Беларусі не было — тыя, хто праходзіў выпрабаванне на 0 балаў, атрымлівалі даведку аб навучанні, а атэстат ім выдаваўся толькі праз год. Напрыклад, у 2024 годзе такіх выпадкаў было 64.

Акрамя гэтага, Анжэла Кудаярава расказала, калі абітурыентам чакаць вынікі ЦЭ ў 2025 годзе. Паводле яе слоў, гэта павінна адбыцца не пазней за 11 чэрвеня, бо 13 чэрвеня па ўсёй Беларусі пройдуць выпускныя з уручэннем атэстатаў.

Чытайце таксама:

Махляры зарабляюць на жаданнях школьнікаў добра здаць экзамены і ЦТ

Гісторыя Беларусі — у топ-5. Пералічаныя самыя папулярныя прадметы ЦТ у 2025 годзе

На ЦТ зарэгістравалася 60 тысяч абітурыентаў

Каментары да артыкула