Instagram Сашы Філіпенкі прызналі экстрэмісцкім
Instagram-акаўнт з назвай «sashafil» беларускага пісьменніка прызнаў экстрэмісцкім суд Савецкага раёна Мінска 19 мая.
Саша Філіпенка. Скрын відэа: malina_by / YouTube
Супраць Сашы Філіпенкі ў Беларуі была заведзена крымінальная справа па абвінавачванні ў «распальванні варожасці» і «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь». У яго сваякоў у Беларусі прайшлі вобшукі.
Некалькі тыдняў таму выйшла яго кніга «Слон». Зараз Саша Філіпенка ездзіць па краінах Еўропы з літаратурным турам.
Чытайце таксама:
Саша Філіпенка едзе з раманам «Слон» у Польшчу, Літву, Германію
Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»