Грамадства1616

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Пісьменнік Саша Філіпенка, які цяпер жыве ў Швейцарыі, расказаў, колькі каштуе жыццё там і колькі — напісаць кнігу, і прызнаўся, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся бы.

Саша Філіпнка Саша Филипенко Sasha Filipenko
Саша Філіпенка. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Пра кошт жыцця ў Швейцарыі

«Адчуваю сябе як сярэднестатыстычны швейцарац», — падзяліўся пісьменнік Саша Філіпенка ў новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» і ўдакладніў: «У мяне ёсць нейкая колькасць грошай, каб плаціць за кватэру, аплачваць медыцынскія страхоўкі і каб заставалася на жыццё».

Па словах пісьменніка, у месяц на арэнду жылля ў яго сыходзіць каля 2500 еўра плюс каля 1500 на медыцынскую страхоўку. Акрамя гэтага, штомесяц неабходна аплачваць розныя іншыя рахункі.

«Самае страшнае ў Швейцарыі — кожную раніцу праходзіць міма паштовай скрыні, таму што табе ўвесь час прыходзяць рахункі. Калі ты праходзіш і там няма рахункаў, то дзень удаўся. Ты адчуваеш сябе шчаслівым чалавекам, таму што ты проста ўвесь час за нешта плаціш.

Ты плаціш за тэлебачанне, за нейкую электрычнасць, яшчэ за нешта, яшчэ за нешта. Табе ўвесь час прыходзяць кожны дзень розныя рахункі».

«У гэтым сэнсе, мне здаецца, я заўсёды сябе адчуваў бедным у Беларусі, зараз я адчуваю сябе бедным у Швейцарыі. (…) Я ніколі не зарабляў так шмат грошай, як зарабляю цяпер, і ніколі не адчуваў сябе так у дастаткова стрэсавай сітуацыі»,

— дзеліцца пісьменнік.

Колькі каштуе напісаць кнігу

Як тлумачыць пісьменнік, усе грошы, якія ён атрымлівае (а гэта розныя прэміі, стыпендыі, даходы ад продажу кніг), ён укладае ў напісанне новай кнігі.

Па яго словах, апошні яго раман «Крэмулятар» каштаваў 100 тысяч еўра. Адкуль такая сума?

«Ты калькулюеш сваю аплату жылля і гэтак далей. Усе людзі думаюць, што ў пісьменніка ёсць такія ж выдаткі, як ва ўсіх, і пры гэтым ты пішаш дома. Вось, уласна, за кошт гэтага, напрыклад, у Швейцарыі я магу выпісваць сваю кварплату ў падаткі, таму што ў мяне кабінет нібы дома.

Плюс усе вандроўкі, плюс усе працы ў архівах. (…) Зараз для «Слана» мне трэба было пазнаёміцца з усімі сланамі ў свеце. Пазнаёміцца з дрэсіроўшчыкамі, пазнаёміцца з ветэрынарамі, пазнаёміцца з…

Ёсць псіхолагі, якія займаюцца жывёламі. Потым трэба было пазнаёміцца з людзьмі, зразумела. Але, увогуле, ты траціш кучу грошай кожны раз на кнігу, і табе гэта ўстае ўмоўна, мне падаецца, як у дакументальны фільм».

Пісьменнік прызнаўся, што за тры свае кнігі, якія на беларускай мове выйшлі ў выдавецтве «Гутэнберг», у гэтым годзе ён атрымаў 148 еўра. Як тлумачыць Філіпенка, з кожнай кнігі, якая прадаецца, пісьменнік атрымлівае 7-9 працэнтаў.

«Умоўна, кніга каштуе 20 еўра, ты атрымліваеш 2 еўра з кожнай кнігі. Далей ты можаш палічыць, колькі табе трэба прадаць кніг пры тым, што тыражы цяпер падаюць. (…)

Мне здаецца, мы прыйшлі да часоў, калі грамадства лічыць, што пісьменнік — гэта хобі, таму што ўсе табе прапануюць папрацаваць журналістам ці папрацаваць выкладчыкам ва ўніверсітэце, што, у маім уяўленні, абясцэньвае сутнасць гэтай працы [журналіста і выкладчыка]», — даводзіць Філіпенка.

Чаму прадаў «Тэслу»

Да нядаўняга часу ў Сашы Філіпенкі было два веласіпеды, але адзін скралі. Але быў час, калі ў яго была «Тэсла».

«Я жыў у гарах, і мне патрэбна была «Тэсла». (…) А цяпер я жыву ў горадзе, дзе не патрэбна машына, (…) дзе мне ўвогуле не трэба садзіцца ў таксі, дзе я ўсюды магу пяшком хадзіць ці на веліку ездзіць».

Пісьменнік кажа, што ён тады перастаў ездзіць на «Тэсле», яна проста стаяла. «А потым Ілан Маск пачаў расказваць пра Украіну, і я ад яе адмовіўся».

Пра тры кнігі, ад якіх адмовіўся б

Пісьменнік прызнаецца, што сярод сямі яго кніг ёсць тры, ад якіх ён бы адмовіўся. Назваць гэтыя творы ён не стаў.

«Часам табе для таго, каб перайсці ад адной кнігі да наступнай, трэба яшчэ сёе-тое напісаць. (…) Ты ж рухаешся ад рамана да рамана, ты пішаш нешта ў адной кнізе, тое, што ты не змог зрабіць у папярэдняй, ты вырашаеш нейкія свае задачы. У цябе нешта можа не атрымацца, нешта атрымаецца», —

даводзіць Філіпенка і згадвае адну кнігу:

«Вельмі асабістая адна кніга, яна не атрымалася ў маім уяўленні цяпер. І вельмі складана проста яшчэ перачытваць свае ўласныя кнігі праз шмат гадоў, калі, дапусцім, да цябе прыходзіць перакладчык з Венгрыі (…) або перакладчык з Італіі, і ты яе чытаеш і разумееш, (…)

што ты яе пісаў, калі табе было 28 гадоў, а цяпер табе 40, і гэта два прынцыпова розныя чалавекі, проста два розныя чалавекі, вось адзін пісаў і цяпер ты пішаш, і ты б, вядома, напісаў усё інакш».

Каментары16

  • 12345
    03.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Не разумею
    04.05.2025
    Навошта жыць там, дзе так дорага жыць (і ты сам гэта разумееш)? Калі ты не працуеш на дзядзьку, то-бок не прывязаны да канкрэтнай лакацыі - чаму не пераехаць?
  • 12345
    04.05.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС27

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў59

«Думала, гэта расійскія рублі». Беларусаў абурыла цана лячэння сабакі5

«Убачыла ў Польшчы Conte — шакавала цана». Беларусы расказалі, што вязуць з Польшчы, а што — назад3

Швейцарскі ледавік аддаў целы альпіністаў, якія загінулі 34 гады таму2

Аператар Life мяняе тарыфы: што зменіцца з верасня2

Камандзір роты сам паехаў на пікапе пад агнём, каб выратаваць цяжкапараненых байцоў. Ён стаў Героем Украіны10

«Альбо супрацоўніцтва, альбо ШІЗА і новая справа». Марфа Рабкова і Наста Лойка — пра ціск, страх і змены ў калоніі6

Беларускі крымінальнік з забаронай на ўезд у Расію ламануўся на фронт. Але на мяжы яго арыштавалі і зноў пасадзілі3

Трамп пацвердзіў планы сустрэцца з Кім Чэн Ынам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС27

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць