БЕЛ Ł РУС

У Мінску назіраецца пік актыўнасці кляшчоў

21.05.2025 / 14:45

Nashaniva.com

У Мінску адзначаецца сезон актыўнасці кляшчоў, праз укус якіх могуць перадавацца ўзбуджальнікі кляшчовых інфекцый — хваробы Лайма і кляшчавога энцэфаліту, піша БелТА.

За студзень—красавік гэтага года колькасць зваротаў жыхароў Мінска ва ўстановы аховы здароўя з прычыны укусаў іксодавымі кляшчамі знаходзіцца на ўзроўні аналагічнага перыяду мінулага года. Найчасцей кляшчы нападалі ў сельскай мясцовасці, на загарадных дачных участках і ў лясах.

З пачатку года ў Мінску і на замацаваных тэрыторыях праведзены акарыцыдныя апрацоўкі на плошчы каля 100 га.

Спецыялісты нагадваюць, што заражэнне кляшчавым энцэфалітам можа адбыцца і пры ўжыванні сырога малака (часцей ад коз, заражаных вірусам кляшчавога энцэфаліту). Таму малако рэкамендуецца піць толькі ў кіпячонам выглядзе.

Чытайце таксама:

Навукоўцы налічылі ў Беларусі 12 відаў кляшчоў

Ад кляшчоў абароніць гэты аптэчны сродак

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне

Каментары да артыкула