«Лепш ужо куплю паўкіло курынага філе — танней выйдзе». Беларусы шакаваныя цэнамі на чыпсы
Пасля таго як усе былі здзіўлены цэнамі на бульбу, беларусаў чакаў новы сюрпрыз — павышэнне коштаў на чыпсы. Напрыклад, вялікая пачка Lays, якая яшчэ месяц таму каштавала каля 5 рублёў, цяпер прадаецца па 7, а месцамі нават па 9. Pringles наогул даходзяць да 15 рублёў за пачак. Гэта выклікала шырокі рэзананс у тыктоку: людзі здымаюць відэа з цэнамі і дзеляцца сваім абурэннем, піша BG.Media.
Фота ілюстрацыйнае
Адзін мужчына паказаў у відэа, што ў краме «Гіпа» пачка Pringles каштуе 15,59 рубля, што ў пераліку на кілаграм — амаль 95 рублёў. Lays Stax — 9,95, а менш вядомыя маркі кшталту Delicados — 6,1.
Каментатары абураюцца: «15 рублёў за чыпсы? Вы што, звар’яцелі?», «Лепш мяса купіць, чым чыпсы есці за такія грошы», «Калі перастанем купляць — могуць і знізіць цэны».
Некаторыя наракаюць і на агульны рост цэнаў: «Каля 8 рублёў за кілаграм бульбы — гэта жах».
Пры гэтым людзі згадваюць, што яшчэ нядаўна вялікі пачак Lays каштаваў 4—5 рублёў. Цяпер жа цэны ў розных крамах вар'іруюцца — ад 7 да 9 і болей.
Хтосьці дзеліцца парадамі, дзе можна знайсці таннейшыя чыпсы, а хтосьці ўвогуле адмаўляецца ад пакупкі і заяўляе пра пераход на іншыя прадукты — напрыклад, на мяса або рыбу.
Чытайце таксама:
Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак
«Салодкая гліна за 9 рублёў». Беларусы спрачаюцца з-за цаны на шакаладку «Алёнка»