БЕЛ Ł РУС

Пераможца сёлетняга «Еўрабачання» хоча, каб наступнае прайшло без удзелу Ізраіля

22.05.2025 / 17:57

Nashaniva.com

Пераможца «Еўрабачання-2025», аўстрыйскі спявак JJ (Джэй Джэй), выступіў за тое, каб Ізраіль не дапускалі да ўдзелу ў конкурсе ў 2026 годзе з-за вайны ў сектары Газа. У інтэрв’ю іспанскай газеце El Pais ён заявіў, што хацеў бы бачыць наступны конкурс у Вене, але без удзелу Ізраіля, піша Reuters.

Аўстрыйскі спявак JJ (Джэй Джэй) пасля перамогі на «Еўрабачанні-2025». Фота: AP Photo/Martin Meissner

Конкурс «Еўрабачанне» афіцыйна застаецца па-за палітыкай, але сёлета ён зноў апынуўся ў цэнтры спрэчак, звязаных з ваенным канфліктам у сектары Газа.

Хоць прапалесцінскія актывісты заклікалі Еўрапейскі вяшчальны саюз выключыць Ізраіль з конкурсу 2025 года, ізраільскі прадстаўнік Юваль Рафаэль, якая выжыла падчас нападу 7 кастрычніка, перамагла ў глядацкім галасаванні і заняла другое месца пасля JJ.

JJ (сапраўднае імя — Яганэс Пітш), які перамог з песняй Wasted Love, таксама выказаўся за змену сістэмы падліку галасоў дзеля большай празрыстасці.

Ён стаў трэцім прадстаўніком Аўстрыі, які перамог у самым буйным музычным конкурсе ў свеце, што глядзяць больш за 160 мільёнаў чалавек.

Ізраільская амбасада ў Мадрыдзе пакуль не каментавала заяву JJ.

Чытайце таксама:

На Еўрабачанні выйграла Аўстрыя

Вызначыліся ўсе фіналісты «Еўрабачання-2025»

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання

Каментары да артыкула