БЕЛ Ł РУС

Памёр Аляксей Ануфрыеў

23.05.2025 / 18:1

Nashaniva.com

У сацсетках паведамілі пра смерць удзельніка каманды БДУ Клуба вясёлых і знаходлівых у яе зорным складзе 1998-2001 гадоў Аляксея Ануфрыева. Яму быў 51 год.

Аляксей Ануфрыеў

Другі склад каманды БДУ, членам якога быў Аляксей Ануфрыеў, двойчы станавіўся чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ — у 1999 і 2001 гадах. 

У складзе той каманды Ануфрыеў вылучаўся высокім ростам, выступаў у запамінальных ролях міністра абароны абстрактнай дзяржавы, леапарда — пажыральніка малпаў, кардынала, Хэмінгуэя ў дог-шоу і іншых.

Пасля заканчэння выступленняў у КВЗ жыў у Санкт-Пецярбургу, нейкі час курыраваў некалькі праектаў КВЗ, выступаў у якасці выкладчыка для маладых і знаходлівых. 

Чытайце таксама:

Памёр Сяргей Міцкевіч — унук Якуба Коласа і Янкі Маўра

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка

Памерла Людміла Дрожжа

Каментары да артыкула