БЕЛ Ł РУС

Беларусаў у Маскве вызвалілі ад абавязковай рэгістрацыі, пад якую трапяць іншыя іншаземцы

23.05.2025 / 22:23

Nashaniva.com

У Маскве і Падмаскоўі з 1 верасня 2025 года па 1 верасня 2029 года правядуць эксперымент, у рамках якога іншаземцы, якія прыязджаюць на працу без візы, будуць абавязаныя рэгістравацца праз спецыяльны дадатак.

Мэта эксперыменту — палепшыць кантроль за міграцыяй і зменшыць колькасць правапарушэнняў. Калі вынікі будуць станоўчымі, такую практыку могуць пашырыць і на іншыя рэгіёны Расіі.

Акрамя рэгістрацыі праз дадатак, для іншаземцаў без візы ўвядуць абавязковую рэгістрацыю па месцы знаходжання, зняцце адбіткаў пальцаў, біяметрычнае фатаграфаванне і сачэнне за геалакацыяй тэлефонаў.

Аднак гэтыя правілы не будуць распаўсюджвацца на грамадзян Беларусі і дыпламатаў. Пра гэта заявілі падчас прыняцця закона, які ўжо падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, піша БелТА.

Чытайце таксама:

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Беларусы ўсё часцей прападаюць, едучы на працу ў Расію

Каментары да артыкула