БЕЛ Ł РУС

На вакзале Гамбурга 12 чалавек пацярпелі пасля нападу чалавека з нажом

23.05.2025 / 22:34

Nashaniva.com

Прынамсі 12 чалавек атрымалі раненні ў выніку нападу невядомага з нажом на цэнтральным вакзале Гамбурга. Пра гэта паведамляе выданне Bild.

Фота: Nius

«Паводле папярэдніх звестак, на галоўным вакзале чалавек параніў нажом некалькіх чалавек. Падазраваны быў затрыманы аператыўнікамі», — гаворыцца ў заяве паліцыі, апублікаванай у сацсетцы X.

Bild са спасылкай на паліцыю піша, што трое пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане, яшчэ трое атрымалі цяжкія раненні, шэсць чалавек — лёгкія.

Паводле звестак выдання, на месцы здарэння паліцыя арыштавала нейкую жанчыну, пры гэтым не ўдакладняецца, якое дачыненне яна мае да нападу.

Паводле інфармацыі выдання Nius, надзвычайнае здарэнне адбылося на платформе 13-га галоўнага чыгуначнага вакзала незадоўга да адпраўлення цягніка ў Брэмен. Як паведамілі ў сілавых службах Гамбурга, цяпер там праходзіць «буйная паліцэйская аперацыя».

Мяркуючы па фатаграфіях з месца падзей, некаторыя пацярпелыя атрымліваюць медыцынскую дапамогу ў цягніках. Прычыны нападу дагэтуль не ўстаноўленыя, у паліцыі кажуць пра тэракт.

Чытайце таксама:

У Пакістане здзейснілі тэракт побач са школьным аўтобусам

Восем чалавек арыштавалі ў Вялікабрытаніі за падрыхтоўку тэрактаў

У Даніі аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей — пацярпелі мінімум 11 чалавек

Каментары да артыкула