Свет11

Восем чалавек арыштавалі ў Вялікабрытаніі за падрыхтоўку тэрактаў

У Вялікабрытаніі затрымалі васьмярых мужчын у выніку дзвюх асобных антытэрарыстычных аперацый. Большасць затрыманых — грамадзяне Ірана. Паводле паліцыі, аперацыі не звязаныя паміж сабой, але маюць сур'ёзны характар і сведчаць пра працяглую пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Паліцыя ў Лондане. Фота: Nick Potts / PA Images via Getty Images

Першая аперацыя адбылася ў суботу і праходзіла на тэрыторыі розных рэгіёнаў Англіі — у Свіндане, заходнім Лондане, Стокпарце, Рочдэйле і Манчэстары. У выніку былі арыштаваныя пяць мужчын, чацвёра з якіх — грамадзяне Ірана: дваім па 29 гадоў, аднаму — 40, і яшчэ аднаму — 46. Асобу і грамадзянства пятага арыштаванага не ўдакладняюць.

У той жа дзень, у рамках асобнага антытэрарыстычнага расследавання, у Лондане былі арыштаваныя яшчэ трое мужчын, ва ўзросце 39, 44 і 55 гадоў. Усе яны — грамадзяне Ірана.

Паліцыя падкрэсліла, што гэтая аперацыя не звязаная з затрыманнем першых пяці асоб.

Цяпер следчыя спрабуюць высветліць, ці ёсць іншыя пагрозы для грамадскасці.

Каментары1

  • Européen
    04.05.2025
    А будзеце таксама сумленна пісаць пра жыхароў ці грамадзян еўрапейскіх дзяржаў, якія азіяцкага ці афрыканскага пахождання, таксама ісламісты і рэгулярна здзейсніваюць атакі на еўрапейцаў у Еўропе? Вялікая Бртынаія, Францыя, Нямеччына, Швецыя...

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі аўтамабілістаў аштрафавалі ў Мінску за непрыбраны снег?

Фядута расказаў пра агледзіны Някляева ў 2010 годзе3

Закрылася ютуб-шоу «Мне таксама не падабаецца»15

Папулярны італьянскі востраў абмяжоўвае памер турыстычных груп3

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?4

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць