БЕЛ Ł РУС

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна

23.05.2025 / 22:54

Nashaniva.com

Невялікае племя маруба з Амазоніі падало ў суд на газету The New York Times і некалькі іншых СМІ, абвінавачваючы іх у паклёпе, піша Бі-бі-сі.

Людзі з племені маруба. Фота: ancient-origins.net

Паводле пазову, артыкул NYT, у якім гаварылася пра доступ гэтага племені да высокахуткаснага інтэрнэту праз Starlink, прадставіў супольнасць як такую, што не здольная справіцца нават з базавымі тэхналогіямі, і нібыта моладзь у племені апынулася пад уплывам порнаграфіі.

Прадстаўнікі племені маруба сцвярджаюць, што гэты матэрыял і наступныя публікацыі іншых СМІ, у тым ліку TMZ і Yahoo, прынізілі іх годнасць, выклікалі хвалю насмешак, парушылі культурную самабытнасць і нанеслі шкоду іх рэпутацыі. Яны патрабуюць як мінімум 180 мільёнаў даляраў кампенсацыі.

У NYT заявілі, што артыкул не сцвярджаў пра наяўнасць залежнасці, а быў збалансаваным апісаннем і пераваг, і рызыкаў новых тэхналогій для ізаляванага народа з багатай гісторыяй.

Праз тыдзень пасля першай публікацыі NYT апублікавала другі артыкул, у якім падкрэслівала, што племя не стала залежным ад парнаграфіі, а многія загалоўкі іншых СМІ хлусліва перакруцілі сэнс.

Пазоў быў пададзены ад імя лідара племені Эноке Маруба і бразільскай актывісткі Флоры Дутры, якая дапамагала забяспечваць інтэрнэт-сувязь у рэгіёне. Яны сцвярджаюць, што іх несправядліва абвінавацілі ў прынясенні шкоднага кантэнту ў супольнасць.

Маруба — група індзейцаў з моўнай сям'і пано, якая насяляе паўднёва-заходнюю частку бразільскага штата Амазонас (раён Вале-ду-Джавары). Колькасць групы складае каля 1800 чалавек. Яны гавораць на мове маруба.

Чытайце таксама:

Пасля падключэння да інтэрнэту карэнныя жыхары Амазонкі трапілі ў порназалежнасць

Беларуска, якая расказвае пра народ нгай тухоэ. Хто яна — пераможца World Press Photo Таццяна Чыпсанава?

На ўкраінскай вайне загінуў адзін з апошніх прадстаўнікоў карэннага народу Расіі — керэкаў

Каментары да артыкула