Грамадства33

Беларуска, якая расказвае пра народ нгай тухоэ. Хто яна — пераможца World Press Photo Таццяна Чыпсанава?

Праект беларускі Таццяны Чыпсанавай «Тэ Урэвера — жывы продак народа нгай Тухоэ» перамог у катэгорыі «Доўгатэрміновы праект» у рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі і Акіяніі ў конкурсе World Press Photo. У ім Таццяна расказвае пра народ нгаі тахоэ, які жыве ў прыродаахоўным рэгіёне Тэ Урэвера ў Новай Зеландыі. А пра сябе яна расказала «Радыё Свабода».

Таццяне Чыпсанавай 44 гады, яна родам з Бабруйска. Зараз жыве ў Новай Зеландыі. А карані яе — з народа комі, які жыве на паўночным захадзе расійскага Урала. Фатаграфіяй Таццяна займаецца больш за 20 гадоў.

«Гэта быў звычайны люстраны фотаапарат», — узгадвае Таццяна пра пачатак свайго творчага шляху. Гэта здарылася ў Шатландыі, куды яна трапіла па студэнцкай праграме. Фотаапарат свайго бацькі ёй пазычыла сяброўка падчас падарожжа на Аркнейскія выспы: «Менавіта тады я закахалася ў фатаграфію і зразумела, што хачу гэтым займацца».

Пасля Шатландыі Таццяна тры гады жыла ў Лондане, дзе вучыла англійскую мову. Там яна сустрэла мужа, і яны пераехалі ў Бразілію. У гэтай краіне яна зацікавілася тэмай карэнных народаў.

«Я здымала бразільскіх індзейцаў. Мы жылі якраз на іх зямлі, якую яны абаранялі на той момант ужо 20 гадоў. І я з імі пасябравала», — кажа Таццяна.

У Бразіліі ў Таццяны нарадзілася дачка, і сям’я пераехала ў Новую Зеландыю. Там беларуска вучылася фатаграфіі ва ўніверсітэце, а таксама пачала працаваць у Нацыянальным архіве — лічбавала архівы. Так яна даведалася пра народ тухоэ. Пасля пачала ездзіць у іх рэгіён і здымаць, як яны жывуць.

«Мы ездзілі з маёй васьмігадовай дачкой, і мясцовыя жыхары прынялі нас у сваю сям’ю. Таму ў мяне быў доступ да розных момантаў жыцця гэтага народа», — кажа Таццяна.

Адзін з фотаздымкаў праекта, з якім перамагла Таццяна Чыпсанава. Вучні з мясцовай школы вывучаюць асноўныя навыкі сельскай гаспадаркі на арганічнай малочнай ферме — агульнай справе шасці сем’яў. Руатокі, Новая Зеландыя

Народ нгаі тахоэ з рэгіёна Тэ Урэвера ў Новай Зеландыі імкнецца захаваць сваю незалежнасць і культурную ідэнтычнасць, звязаную з моўнымі і традыцыйнымі каштоўнасцямі маары. Апошнія змены ў палітыцы ўрада краіны ўспрымаюцца як абмежаванне правоў карэнных народаў. Урад адмяніў цяжка здабытыя дасягненні карэнных народаў — і гэта выклікала масавыя пратэсты. У той жа час з’яўляюцца ініцыятывы — такія, як ферма Татайвету, якую здымала Таццяна, — што натхняюць маладое пакаленне захоўваць традыцыі і адраджаць культуру.

Адзін з фотаздымкаў праекта, з якім перамагла Таццяна Чыпсанава. Міхіята Тэпа і яе таварышы па камандзе Tūhoe Māori Rugby League U16 выконваюць хаку — цырыманіяльны танец — падчас трэніроўкі перад гульнёй. Ратаруа, Новая Зеландыя

«Дзякуючы маім караням мы адразу знайшлі кантакт з мясцовымі жыхарамі. Мой бацька — нашчадак народа комі. Бабуля і дзядуля былі стараверамі, жылі ў поўнай ізаляцыі на рацэ Пячора, дзе было 25 км да бліжэйшага суседа. Жылі паляваннем, рыбалкай — прыкладна так, як жывуць індзейцы ў некаторых рэгіёнах свету, — тлумачыць Таццяна. — А ў Бабруйску бацька працаваў на суднабудаўнічым заводзе. Ён часта браў нас з сабой, і мы праводзілі час на рацэ і ў лесе. Думаю, менавіта так мне перадалася любоў да прыроды».

Тамэ Іці, вядомы актывіст тухоэ з традыцыйным тату на твары, на цырымоніі Дня ўрэгулявання адносін паміж народамі тухоэ і краўнам у 2014 годзе, дзе ўрад афіцыйна папрасіў прабачэння за гістарычныя несправядлівасці. Танэатуа, Новая Зеландыя

Таццяна Чыпсанава як фатографка супрацоўнічае з The New York Times і іншымі сусветнымі медыя. Летась яна далучылася да адукацыйнай праграмы PhotoArtDoc і стала адной з пераможцаў Незалежнага беларускага фестывалю фатаграфіі PhotoArtDoc — праекта Беларускай незалежнай асацыяцыі фатографаў. У праекце «In My Shoes» фатографка даследавала адносіны са сваёй 17-гадовай дачкой.

«Можна сказаць, што я своечасова пазнаёмілася з беларускім кам’юніці, бо цяпер гэтую ўзнагароду я быццам магу падзяліць з беларускімі фатографамі», — кажа Таццяна.

Апошні раз яна была на радзіме ў 2015 годзе.

«Але мы ўсе, беларусы, сочым і перажываем тое, што адбываецца ў Беларусі і ва Украіне. Часам я раблю гісторыі пра беларусаў, але рэдка. І гэта заўсёды нейкія цяжкія гісторыі, напрыклад, як наш урад спрабуе дастаць беларусаў праз Інтэрпол. Беларусы наагул баяцца фатаграфавацца. Яны не хочуць, каб беларускія ўлады нешта пра іх ведалі. Таму яны тут сядзяць ціха-ціха», — кажа Таццяна.

Конкурс World Press Photo праводзіцца з 1955 года і штогод адзначае найлепшых фотажурналістаў і дакументалістаў, якія расказваюць важныя гісторыі праз кадр. У конкурсе ўдзельнічаюць тысячы прафесіяналаў з усяго свету, а перамога лічыцца адной з самых прэстыжных узнагарод у свеце фотамастацтва.

У 2025 годзе на конкурс World Press Photo было пададзена 60000 работ ад 3778 фатографаў са 141 краіны.

Таццяна Чыпсанава — трэцяя фатографка з Беларусі, якая стала пераможцай конкурсу World Press Photo. У 2021 годзе адным з пераможцаў стаў здымак фотажурналісткі Надзеі Бужан, на якім Вольга Севярынец чакае свайго мужа каля Акрэсціна. А ў 2020 годзе перамагла серыя фота Таццяны Ткачовай пра жанчын, якія зрабілі аборт.

Каментары3

  • '
    28.03.2025
    як і чакалася, у творчым плане здымкі - НУЛЯВЫЯ.
    так вельмі часта, калі праэкт палітычны.
  • Малдэр
    28.03.2025
    ', цудоўныя здымкі. І нейкая бздура — ацэньваць цэлы фотапраект(!) па трох фотах. Гэта ж пра кантэкст, наратыў,
  • '
    28.03.2025
    Малдэр, харош газлайціць. не атрымаецца.

Цяпер чытаюць

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння21

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Усе навіны →
Усе навіны

«Сыходзіць эпоха навуковага стэндапу». Бесараб пра зняцце з пасады былога кіраўніка Акадэміі навук10

«Раніцай купіў даляры, увечары ўжо не здаць». Ці зменяцца правілы ў абменніках і што банкі робяць з «дрэннай» валютай1

«Страляй у бура». Што паказаў Дональд Трамп прэзідэнту Паўднёвай Афрыкі10

Адна з арганізатарак жаночых маршаў Настасся Касцюгова пачала выкладаць у нідэрландскім універсітэце9

Кая Калас: Сербія павінна зрабіць геапалітычны выбар7

«Храм — гэта і бальніца, і школа!» У Магілёве сабралі сотні подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесапарку11

Авіялініі могуць увесці стаячыя месцы ўжо ў 2026 годзе2

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку5

Беларус з хваробай Альцгеймера прапаў у Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння21

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць