БЕЛ Ł РУС

Адбыўся другі этап маштабнага абмену ваеннапалонных паміж Украінай і Расіяй

24.05.2025 / 13:44

Nashaniva.com

Бакі абмяняліся па формуле «370 на 370». 

Фота з фэйсбука Уладзіміра Зяленскага

Як паведаміла Мінабароны Расіі, расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе ім аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога.

Вялікі абмен 1000 на 1000 пачаўся ў пятніцу. Учора адбыўся першы этап, ва Украіну вярнуліся 390 палонных, меркавана, абмен будзе працягнуты ў нядзелю.

Чытайце таксама:

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х1000

Ва Украіну сёння вярнуліся 390 ваеннапалонных

Украіна ў межах абмену з Расіяй перадала яшчэ аднаго палоннага беларуса. Раней пра яго палон не паведамлялася

Каментары да артыкула