Вайна77

Украіна ў межах абмену з Расіяй перадала яшчэ аднаго палоннага беларуса. Раней пра яго палон не паведамлялася

Украіна ў межах абмену палоннымі 23 мая перадала Расіі грамадзяніна Беларусі Аляксея Чарнышова. Як паведамілі «Радыё Свабода» ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», Аляксея Уладзіміравіча Чарнышова захапілі ў палон нядаўна, але падрабязнасцяў не ўдакладнілі.

Расійскія палонныя, перададзеныя Украінай у рамках абмену 23 мая 2025 года. Скрын з відэазапісу Міністэрства абароны Расіі

Да вайны Аляксей Чарнышоў жыў у Наваполацку. Згодна з інфармацыяй украінскага боку, ягоная жонка Алена жыве або зарэгістраваная ў Віцебску.

Імя Чарнышова было ў раней апублікаваных украінскім праектам спісах грамадзян Беларусі, якія ваююць на баку Расіі. Вядома, што ён нарадзіўся 19 лютага 1969 года, але адсутнічаюць звесткі пра тое, калі і з якой вайсковай часцю Узброеных сіл Расіі Аляксей Чарнышоў падпісаў кантракт і ў якой зоне баявых дзеянняў трапіў у палон.

19 мая беларускага грамадзяніна ўключылі таксама ў базу ўкраінскага цэнтра «Міратворац», у якой з 2014 года збіраюць інфармацыю пра асоб, датычных да злачынстваў супраць Украіны.

«Вайсковы злачынец, замежны найміт-тэрарыст. Замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Удзельнік расійска-беларускай агрэсіі супраць Украіны. Датычны да генацыду ўкраінскага народа праз вядзенне баявых дзеянняў супраць мірнага насельніцтва, грамадзянскіх аб’ектаў і інфраструктуры. Свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны», — адзначаецца ў картцы, заведзенай на Аляксея Чарнышова цэнтрам «Міратворац».

Згодна з інфармацыяй кіраўніка выканаўчага дырэктара цэнтра «Міратворац» Рамана Зайцава (у мінулым супрацоўніка тэрытарыяльнага ўпраўлення СБУ ў Луганскай вобласці), цяпер у базе знаходзяцца 574 грамадзяніны Беларусі, якія ваююць або ваявалі на баку Расіі. З іх, паводле Зайцава, 170 беларусаў ужо загінулі.

У праекце «Хачу жыць» паведамілі, што ў палоне ва Украіне знаходзіцца каля сотні грамадзян з 27 краін, якія «з надзеяй чакаюць, што Расія іх абмяняе», але Расія не спяшаецца іх забіраць. У той жа час пакуль невядома, ці будуць яшчэ беларусы сярод палонных, якіх плануюць перадаць 24 і 25 мая.

За ўвесь час абменаў палоннымі Украіна перадала Расіі шэсць беларусаў, якія ваявалі на расійскім баку і былі захопленыя ў палон: у 2020 годзе — Дзмітрыя Новікава, у 2024-м — Андрэя Герыловіча, Максіма Зязюльчыка і Максіма Запеку, у 2025-м — Дзмітрыя Ананчыка і Аляксея Чарнышова.

Каментары7

  • У расійскім палоне была больш беларусаў
    23.05.2025
    Андрусь, як мінімум аднаго беларуса ўкраінцы абмянялі яшчэ ў 2024 годзе. Але чамусьці ў дачыненні да таго чалавека ва ўкраінскіх СМІ не было ніводнай згадкі, што ён беларус.
  • Андрусь
    23.05.2025
    У расійскім палоне была больш беларусаў, дык, калі пра тое, што ён беларус не было згадак і ў беларускіх СМІ, то адкуль украінскія маглі гэта ведаць? Вельмі імаверна, што этнічных беларусаў з грамадзянствам Украіны ў палоне і цяпер шмат. Але Тромблі і Клешч - грамадзяне Беларусі.
  • Ёсік
    24.05.2025
    Андрусь, а вы не думалі аб тым, што яны ўжо даўно ў лукашэнкі?

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў6

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма1

На Сардзініі забаранілі прыходзіць на пляж з парасонамі. Чаму так?5

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена1

У Расіі памёр праваслаўны манах, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання9

У Глуску жанчына знайшла ў сябе на ўчастку незвычайны грыб2

«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі4

Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ сёлета павялічацца

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень19

Фільм «Дарога на Курапаты» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў6

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць