БЕЛ Ł РУС

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні

24.05.2025 / 16:10

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі аднаго з тэлеграм-каналаў, блізкага да сілавых структур, Дзядку збіраюцца інкрымінаваць арт. 130 ч. 3 Крымінальнага кодэкса — за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці.

Мікола Дзядок. Фота з сацсетак

У паведамленні сцвярджаецца, што Дзядок нібыта прызнаў сваю ролю ў стварэнні і кіраванні анархісцкімі інтэрнэт-рэсурсамі.

Затрымалі Міколу Дзядка 11 лістапада 2020 года. 10 лістапада 2021 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў анархіста да 5 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах: заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі Беларусі (частка 3 артыкула 361 КК), удзел у грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула 342 КК) і незаконныя дзеянні ў дачыненні да гаручых рэчываў (Частка 1 артыкула 295-3). 

Сёлета 4 красавіка ён павінен быў выйсці на волю, але замест гэтага быў пераведзены ў СІЗА №1 у межах новай крымінальнай справы па артыкуле 411 — за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». 

Чытайце таксама:

Пабачыла свет кніга Міколы Дзядка

Супраць палітвязня Міколы Дзядка, якому заставалася сядзець паўгода, завялі новую крымінальную справу

Кнігу палітзняволенага Міколы Дзядка выдалі па-польску

«Сядзіць у адзіночцы, вучыць нямецкую і арабскую». З'явіліся навіны пра палітвязня Міколу Дзядка

Каментары да артыкула