БЕЛ Ł РУС

Колю Лукашэнку занеслі на дошку гонару БДУ

24.05.2025 / 20:13

Nashaniva.com

21 мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшла цырымонія абнаўлення Дошкі гонару. Усяго сёлета на Дошку гонару занесеныя 64 чалавекі — выкладчыкі, даследчыкі, студэнты, магістранты, аспіранты і ліцэісты.

Паводле слоў рэктара БДУ Андрэя Караля, гэтая ініцыятыва «дапамагае захаваць памяць пра тых, хто зрабіў важкі ўнёсак у развіццё ўніверсітэта».

Сярод такіх сёлета аказаўся і Коля Лукашэнка, трэцякурснік біялагічнага факультэта. 

Дошка гонару была адкрытая ў БДУ ў 2011 годзе, і з тых часоў занясеннем на яе былі адзначаныя больш за 900 чалавек. 

Чытайце таксама:

Пазняк ці Ціханоўская, Караеў ці Коля Лукашэнка: казахскія геймеры стварылі шмат альтэрнатыўных рэальнасцяў Беларусі

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая

Каментары да артыкула