БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская абмеркавала з новым лідарам КР сітуацыю з Анжалікай Мельнікавай

26.05.2025 / 7:32

Nashaniva.com

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з нядаўна абраным спікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом, паведамляе яе прэс-служба.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская павіншавала Арцёма Брухана з абраннем на пасаду і выказала словы падтрымкі Каардынацыйнай радзе, адзначыла важнасць гэтага інстытута дэмакратычных сіл, які павінен быць суб’ектам транзіту ўлады ў Беларусі, гаворыцца ў паведамленні.

Падчас сустрэчы таксама абмеркавана сітуацыя з Анжалікай Мельнікавай, яе магчымыя і рэальныя наступствы, неабходныя захады па ўмацаванні бяспекі дзейнасці дэмакратычных сіл агулам, і Каардынацыйнай рады ў прыватнасці.

Паводле слоў спікера, абмяркоўваюцца планы па слуханнях праектаў канцэпцый аб люстрацыі і інстытуце ўпаўнаважанага па правах чалавека. Таксама камісія па рэформах Каардынацыйнай рады плануе прапанаваць дэлегатам Рады паўдзельнічаць у далейшай распрацоўцы законапраектаў новай Беларусі. 

Чытайце таксама:

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Азараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам і быў узнагароджаны

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Латушка адмовіўся ісці ў адстаўку з-за знікнення Мельнікавай. Гэтага запатрабаваў Пятрухін

Каментары да артыкула