Грамадства8181

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Хрыста Грозеў, адзін з суаўтараў расследавання «Анжаліка і тайны агент. Як каханне пагубіла спікера беларускай апазіцыі», выказаў свой погляд на гісторыю Анжалікі Мельнікавай.

У інтэрв'ю каналу «Дождь» Хрыста Грозеў выказаў дапушчэнне, што Анжаліка Мельнікава «як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара года, перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам». І звязвае ён гэта менавіта са знаёмствам жанчыны з Аляксеем Лабеевым, якое адбылося ў 2023 годзе.

Па словах Грозева, Лабееў «выкупіў білет на сваё і яе імя … на вылет з Масквы». Менавіта па гэтых білетах расследавальнікі выявілі іх сувязь.

«Я магу чыста аналітычна гаварыць, бо мы не бачым чаты паміж імі, не ведаем, калі менавіта ён раскрыў сваю сапраўдную асобу. Але звычайна (я такіх выпадкаў шмат расследаваў, уключаючы і расійскіх шпіёнаў, якія вербавалі заходніх агентаў-сілавікоў) яны спачатку ўлюбляюць. Развіваецца, разгараецца жарсць паміж імі, праходзяць нейкія ступені адносін. І толькі праз некаторы час, прыкладна шэсць месяцаў, ім раскрываецца тое, што ім трэба нешта рабіць для другога боку», — даводзіць Грозеў.

Па яго словах, па падобным сцэнары магла быць завербаваная і Анжаліка Мельнікава.

Журналіст таксама не выключае магчымасці таго, што беларускі бок мог выкарыстаць і нейкія рычагі ціску, а не толькі «шарм Аляксея»:

«Мы бачым, што першы раз, калі ён ляцеў, каб сустрэцца з Анжалікай…, ён ляцеў разам з яе мамай, якая жыла ў Беларусі. Цалкам магчыма, што гэта быў нейкі сігнал, што, бачыце, ваша мама, мы можам рашаць, калі вы яе можаце ўбачыць. То-бок, цалкам магчыма, што быў двайны пласт уплыву на яе, эмацыйны з-за рамантычных адносін, і нейкі намёк на ціск, пагрозы».

Грозеў сцвярджае, што малаімаверна, каб Мельнікава была шпіёнкай да знаёмства з Лабеевым. Па яго словах, «Кіберпартызаны» «рабілі падрабязны бэкграўнд-чэк па ёй і не знайшлі на момант пачатку яе працы з беларускай апазіцыяй ніякіх прыкмет яе працы з КДБ ці вайсковай разведкай».

Каментары81

  • адна бабка сказала
    24.05.2025
    адзін журналіст другому сказаў, НН пераказала
  • 777
    24.05.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Беларус
    24.05.2025
    Ізноўку вораг, што зьнішчае усё беларускае зачымьці завецца "беларускім бокам". Беларускі бок - гэта дэмакратычны рух у замежжы на чале прэзідэнткай. Хунта ж можа звацца толькі сваім - лукашэнкаўскім імём, бо захопнік прадстаўляе толькі сябе. Існаваньне ж і прасоўваньне перакручанай тэрміналогіі хунты толькі дапамагае ёй у аднаўленьні страчанай легітымнасьці, бо выдае яе за норму ды нешта сапраўднае. Памылковае ж успрыняцьце ворага непазбежна гарантуе паразу.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць