БЕЛ Ł РУС

У перастрэлцы пад Оршай загінуў расійскі паліцэйскі

26.05.2025 / 17:36

Nashaniva.com

Іншага расійскага сілавіка, які страляў у яго, ужо арыштавалі.

Сёння каля 8:30 на аўтадарозе Р-87 «Орша-Віцебск» паблізу вёскі Высокае Аршанскага раёна знойдзены труп 45-гадовага расіяніна, а таксама аўтамабіль Lada без рэгістрацыйных знакаў. Побач знаходзіўся прадмет, падобны на пісталет, паведаміла прэс-служба МУС.

Міліцыя, якая адразу выбыла на месца, затрымала 41-гадовага мужчыну, таксама грамадзяніна Расійскай Федэрацыі. Паведамляецца, што высвятляюцца прычыны здзяйснення злачынства, а таксама род дзейнасці затрыманага і загінулага.

Між тым выданне Orsha.eu напісала пра версію, што ў гэтым інцыдэнце ўдзельнічалі высокапастаўленыя супрацоўнікі расійскай паліцыі: адзін маёр, другі падпалкоўнік. Паміж расійскімі сілавікамі нібыта ўзнікла асабістая непрыязнасць, і тады яны ўзяліся за траўматычныя пісталеты, у выніку чаго адзін з мужчын загінуў.

Чытайце таксама:

У балоце на Гомельшчыне знайшлі муміфікаваны труп. Вызначыць асобу дапамагла вельмі маленькая дэталь

Пасмажыў чалавечае мяса на вачах у жонкі. Як пара эстонцаў стала серыйнымі забойцамі — сярод іх ахвяр быў і беларус

Цела замежніка ў спальніку знайшлі каля латвійскай мяжы ў Верхнядзвінскім раёне

Каментары да артыкула