БЕЛ Ł РУС

У Крамлі адрэагавалі на словы Мерца пра дазвол далёкіх удараў па Расіі

26.05.2025 / 18:58

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў заяву федэральнага канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца пра тое, што заходнія саюзнікі — Германія, ЗША, Вялікабрытанія і Францыя — знялі абмежаванні на далёкасць удараў зброі, якую пастаўляюць Украіне.

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле заявы Пяскова:

«Гэтыя патэнцыйныя рашэнні, калі яны сапраўды прыняты, цалкам супярэчаць нашым намерам выйсці на палітычнае ўрэгуляванне».

Раней 26 мая федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што Германія, ЗША, Вялікабрытанія і Францыя больш не абмяжоўваюць Украіну ў выкарыстанні заходняй зброі для удараў па аб’ектах на тэрыторыі Расіі. Гэта стала прыкметным зрухам у палітыцы заходніх краін адносна вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

ЗША, Германія, Брытанія і Францыя знялі абмежаванні па далёкасці з ваенных паставак Украіне

Трамп: Пуцін хоча ўсю Украіну, ён абсалютна звар’яцеў

ЗША могуць прадаць Украіне сістэмы Patriot, але не перададуць бясплатна

Пяскоў: Мы бачылі, як кіеўскі рэжым пагражаў замежным лідарам

Каментары да артыкула