Свет2525

Трамп: Пуцін хоча ўсю Украіну, ён абсалютна звар’яцеў

Прэзідэнт ЗША рэзка ахарактарызаваў кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна, заявіўшы, што той «абсалютна звар’яцеў» і беспадстаўна забівае людзей ва Украіне.

У сваім допісе Трамп адзначыў, што заўсёды меў «вельмі добрыя адносіны» з Пуціным, аднак, паводле яго слоў, расійскі кіраўнік змяніўся. Трамп заявіў, што Пуцін «абсалютна звар’яцеў» і «беспадстаўна забівае людзей», паказваючы на расійскія атакі па ўкраінскіх гарадах.

«Ракеты і беспілотнікі абстрэльваюць гарады ва Украіне без аніякай прычыны. Я заўсёды казаў, што ён (Пуцін) хоча ўсю Украіну, а не толькі яе частку, і, магчыма, гэта аказваецца праўдай, але калі ён гэта зробіць, гэта прывядзе да падзення Расіі!».

Адначасова Трамп не абмінуў і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, заявіўшы, што яго рыторыка толькі ўскладняе сітуацыю.

«Усё, што выходзіць з яго вуснаў, выклікае праблемы, мне гэта не падабаецца, і лепш бы гэта спынілася», — заявіў Трамп.

Каментары25

  • галаперыдол
    26.05.2025
    Трамп сапраўды геній - яму спатрэбілася амаль 6 месяцаў каб зразумець што пыпа паехаў дахам!
  • Андрусь
    26.05.2025
    Лапідарны Красноў звінаваціў Зяленскага таксама
  • Нетрампіст
    26.05.2025
    Толькі цяпер пачало даходзіць? Амерыка скацілася да ўзроўню трэцяга міру.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць