БЕЛ Ł РУС

Мядзведзю не дала прайсці з Літвы ў Беларусь памежная сцяна ВІДЭА

27.05.2025 / 15:56

Nashaniva.com

Відэа, як мядзведзь з літоўскага боку падыходзіць да беларускай мяжы і намерваецца яе перайсці, але натыкаецца на сцяну, апублікавала літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы. Штурмаваць сцяну ён, праўда, не стаў.

Скрыншот з відэа

«Мядзведзь выйшаў з кустоўя ў лесе на літоўскім баку і, абнюхваючы ўсё навокал, трохі прагуляўся сцежкай, па якой патрулююць памежнікі. Прыблізна праз хвіліну ён павярнуў назад углыб краіны», — пракаментавалі відэа літоўскія памежнікі.

Чытайце таксама:

Заолаг стаў сведкам гібелі маладога мядзведзя на трасе Мінск — Віцебск

«Спачатку падумаў, што сабака». У Бягомлі ноччу па дварах бегаў мядзведзь ВІДЭА

Вызначылі стаўкі для палявання на беларускіх мядзведзяў і рысяў

Каментары да артыкула