БЕЛ Ł РУС

Урад дазволіў завозіць у Беларусь дэфіцытную агародніну з «недружалюбных краін». Робячы добрую міну пры кепскай гульні

27.05.2025 / 19:22

Nashaniva.com

Беларускі ўрад сваёй пастановай №287 ад 27 мая 2025 года зняў забарону на ўвоз і рэалізацыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь бульбы, рэпчатай цыбулі, свежай белакачаннай капусты і яблыкаў, якія паходзяць з недружалюбных краін, уключаючы ўсе дзяржавы — члены ЕС.

Фота ілюстрацыйнае

Пры гэтым у афіцыйным паведамленні прэс-службы ўрада справа падаецца так, што гэты крок зроблены не ад складанай сітуацыі на ўнутраным рынку, калі базавай для беларусаў агародніны ў крамах ці няма, ці ёсць вельмі кепскай якасці, а нібыта як дэманстрацыя добрай волі і міралюбнасці. 

Такім нечаканым чынам Беларусь нібыта «адказала на чарговыя санкцыі ЕС». Еўрапейскі парламент 22 мая 2025 года ўхваліў праект рашэння аб увядзенні павышаных мытных пошлін на ўвоз у ЕС сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі, а Беларусь у адказ на гэта, маўляў, робіць наадварот і тым самым

«у чарговы раз дэманструе адкрытасць, міралюбнасць, прынцып добрасуседства і па аналогіі з рашэннем аб бязвізавым уездзе ў нашу краіну грамадзян шэрагу дзяржаў, у тым ліку краін ЕС, аслабляе абмежаванні, уведзеныя ў дачыненні да сельскагаспадарчай прадукцыі з недружалюбных краін».

Чытайце таксама:

Лукашэнка паскардзіўся Пуціну, што ўсю беларускую бульбу прадалі ў Расію

Пуціна на нарадзе здзівілі тым, што ў Беларусі скончылася бульба

«Морды кіслыя. Што з тварам?» Прапагандыст Пуставы зноў раз'юшаны беларусамі

Што з цэнамі і выбарам бульбы ў суседніх Польшчы і Літве

У МАРГ прызналіся, што праблемы з цыбуляй для іх не нечаканыя

Нават у краме буйнога саўгаса, які ганарыцца сваім ураджаем гародніны, няма бульбы, морквы, цыбулі

Каментары да артыкула