БЕЛ Ł РУС

У архіве знайшлі матэрыялы пра расстрэл антысавецкіх партызан у Барысаўскім павеце

28.05.2025 / 22:47

Nashaniva.com

28 траўня 1921 года за ўдзел у антысавецкім партызанскім атрадзе ў Барысаўскім павеце камуністы расстралялі 9 чалавек, адзін уцёк з-пад канвою. Месца расстрэлу невядомае. Столькі ж бальшавікі саслалі або перадалі пад нагляд спецслужбаў, паведамляецца ў тэлеграм-канале Беларускага інстытута публічнай гісторыі са спасылкай на дакументы з Архіва новых актаў у Варшаве.

Казімір Сляскі

Атрад дзейнічаў з лета 1920 года. Ягоны камандзір, 53-гадовы ўладальнік хутара Антонаўка Казімір Сляскі, гуртаваў моладзь з суседніх вёсак, пераважна рыма-каталікоў. Усіх іх абвінавацілі ў сувязях з Польшчай, нападах на чырвонаармейскія абозы і забойстве савецкіх актывістаў.

Справу вёў следчы Цітоў. Ён запісаў у абвінаваўчым заключэнні:

«Сляскі асабіста з іншымі асобамі хадзіў па вёсках і хутарах, збіраў зброю і агітаваў сярод моладзі ісці за «Айчыну» і ахвяраваць сваім жыццём і дабром дзеля дасягнення панскага царства Беларусі».

У памяць пра бацьку сын Сляскага пазней усталяваў у адным з касцёлаў Варшавы памятную шыльду.

У 1992 годзе ўсе асуджаныя былі рэабілітаваныя.

Чытайце таксама:

Браніслава Тарашкевіча катавалі і змусілі даць паказанні на 249 чалавек. Знайшлі адпаведны дакумент

Стала вядома імя аднаго з катаў паэта Міхася Чарота

«Пад фразай «какая разница» хаваецца жаданне захаваць савецкі статус-кво»

Каментары да артыкула