БЕЛ Ł РУС

Варшаўскі суд просіць аб'явіць у міжнародны вышук асуджаную за шпіянаж беларуску Астапенку

29.05.2025 / 16:4

Nashaniva.com

У Польшчы суд просіць аб'явіць грамадзянку Беларусі Дар’ю Астапенку, асуджаную за шпіянаж, у міжнародны вышук. Яе раней прызналі вінаватай у працы на беларускія спецслужбы і прысудзілі 20 месяцаў зняволення.

Дар'я Астапенка. Фота профіля на OnlyFans

Астапенка ўжо правяла каля дзевяці месяцаў пад вартай, і ёй заставалася адседзець яшчэ крыху больш за месяц да магчымасці датэрміновага вызвалення. Аднак яе адпусцілі на час разгляду апеляцыі — і яна знікла.

Польскі суд звярнуўся да Інтэрпала з просьбай аб міжнародным вышуку для экстрадыцыі, даведаўся «Белсат» ад прэс-службы акруговага суда варшаўскага раёна Прага. Але ў адкрытай базе Інтэрпала яе імя пакуль не з’явілася.

Астапенку затрымалі ў снежні 2023 года ў Лодзі. Яе падазравалі ў сувязях з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Раней жанчына была актывісткай у Беларусі, падтрымлівала апазіцыйнага кандыдата Андрэя Дзмітрыева і працавала ветэрынаркай. Таксама займалася мадэльным бізнэсам на платформе OnlyFans.

У Польшчы яна спрабавала пратачыцца ў шэрагі беларускай эміграцыі, даведацца інфармацыю пра добраахвотнікаў, якія ваявалі ва Украіне, і перадаваць гэтыя звесткі беларускім спецслужбам. Яе выкрылі пасля таго, як яна неасцярожна выдала сябе падчас размовы ў стане алкагольнага ап’янення. Пасля гэтага Астапенку здалі польскім спецслужбам, і яе арыштавалі.

Цяпер яе месцазнаходжанне невядомае.

Чытайце таксама:

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку

Стала вядома, чаму асуджаную ў Польшчы шпіёнку Дар'ю Астапенку адпусцілі на волю

Шпіёнку Дар'ю Астапенку, асуджаную ў Польшчы, пасля суда вызвалілі з-пад варты

У Варшаве грамадзянку Беларусі будуць судзіць за перадачу КДБ інфармацыі пра беларускія арганізацыі ў Польшчы

Каментары да артыкула