БЕЛ Ł РУС

Адбыўшы 5 гадоў зняволення, вызваліўся палітвязень Сяргей Верашчагін

31.05.2025 / 22:45

Nashaniva.com

З турмы выйшаў жыхар Гомеля Сяргей Верашчагін, якога моцна збілі падчас затрымання ў жніўні 2020 года, піша «Гомельская вясна». Ён адбыў увесь прысуджаны яму тэрмін.

Сяргей Верашчагін

Сяргея Верашчагіна арыштавалі 12 жніўня 2020 года ў кватэры, дзе ён жыў з маці, пасля ўдзелу ў пратэстах. Пасля затрымання адвакатка настаяла на медыцынскім аглядзе. У Сяргея выявілі цяжкія пашкоджанні: чэрапна-мазгавую траўму, удар мозгу, шматлікія гематомы, пашкоджанні хрыбетніка і іншае.

На судзе міліцыянты сцвярджалі, што Сяргей нібыта кідаў з акна бутэлькі ў іх і сам сабе нанёс траўмы, б'ючыся аб сцены. Сам жа мужчына заяўляў, што яго збілі ў Цэнтральным РАУСе. Суддзя Сяргей Салоўскі, аднак, праігнараваў ягоныя сведчанні і асудзіў Верашчагіна на 5 гадоў калоніі.

Спачатку Верашчагін адбываў тэрмін у калоніі № 13 у Глыбокім, але ў кастрычніку 2021 года яго перавялі на яшчэ больш жорсткі рэжым — з калоніі ў турму №4 у Гродне, дзе ён і адбываў тэрмін да вызвалення 23 мая 2025 года.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Верашчагіна палітвязнем 7 красавіка 2021 годзе, а МУС Беларусі 28 кастрычніка 2022 года ўключыла яго ў спіс «экстрэмістаў», што значна абмяжоўвае правы мужчыны нават пасля вызвалення.

Чытайце таксама:

Хто такі Сяргей Салоўскі — суддзя, што ўвязніў музыкаў з Tor Band 

Палітвязень Дзмітрый Сушчык цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Блогер-правакатар Яўген Какойта ў зняволенні схуднеў на 30 кг

Каментары да артыкула