Грамадства

Блогер-правакатар Яўген Какойта ў зняволенні схуднеў на 30 кг

Падпісчыкам Яўген Какойта паказаў сваю жоўтую бірку палітзняволенага.

Гомельскі правакатар Яўген Катляроў (Какойта) расказаў у сацсетках пра тое, што скінуў у зняволенні 30 кілаграмаў. 

У сваёй манеры Катляроў расказаў пра сваё былое зняволенне. «Мінус 30 кг гэта лёгка!)) Аднаўленне печані і нырак. Прадугледжаныя праграмы рознай працягласці і ступені ўздзеяння))» — адрэкламаваў ён «аздараўленчую» праграму. 

Пры гэтым ён прадэманстраваў жоўтую бірку палітвязня.

Яўген Катляроў, вядомы таксама пад псеўданімамі «Какойта» і «Мікіта Канцавы» — жыхар Гомеля, які атрымаў шырокую вядомасць праз актыўнасці ў інтэрнэце. Ён займаўся стварэннем правакацыйных матэрыялаў, распаўсюджваннем фэйкавых навін і даносаў на апазіцыйных актывістаў. У прыватнасці, яго сведчанні выкарыстоўваліся ў крымінальных справах супраць журналіста Андрэя Толчына і праваабаронцы Леаніда Судаленкі.

Увесну 2024 года Катляроў быў затрыманы пасля публікацыі відэа з крытыкай уладаў, у якіх выказваў расчараванне дзеяннямі чыноўнікаў. 

30 верасня 2024 года ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля пачаўся судовы працэс над Катляровым-Какойтам, якога абвінавацілі па трох «палітычных» артыкулах: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1) і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ). Па выніках закрытага суда яму вынеслі прысуд — 1,5 года калоніі агульнага рэжыму з максімальна магчымых 4 гадоў.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў Яўгена Катлярова палітвязнем, падкрэсліваючы, што ягоны пераслед быў палітычна матываваны і звязаны з мірнай рэалізацыяй права на выказванне меркавання.

У маі 2025 года Катляроў выйшаў на волю, верагодна, цалкам адбыўшы прысуджаны тэрмін. Пасля вызвалення ён абнавіў сваю старонку ў сацыяльных сетках, дзе апублікаваў спіс палітвязняў, з якімі сустракаўся падчас зняволення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць