БЕЛ Ł РУС

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

1.06.2025 / 0:33

Nashaniva.com

Расійскія СМІ пішуць пра магчымы яго падрыў.

Паводле інфармацыі шэрагу крыніц, надзвычайнае здарэнне адбылося на федэральнай трасе недалёка ад пасёлка Выганічы, а яго прычынай стаў нібыта падрыў апоры моста.

У выніку ўніз зляцела фура, якая праязджала па мосце. Унізе ж знаходзяцца чыгуначныя пуці, па якіх якраз у гэты момант ішоў пасажырскі цягнік «Клімава — Масква».

Аварыя адбылася ў 22:44 на адпапутным перагоне Пільшына — Выганічы.

Маскоўская чыгунка паведаміла, што сход пасажырскага цягніка адбыўся праз абвальванне пралётнай будовы аўтамабільнага моста «ў выніку незаконнага ўмяшання ў дзейнасць транспарту». 

З рэек, як паведамляецца, сышлі 4 вагоны з лакаматывам.

Ратавальнікам давялося разразаць раскурожаны вагон, каб дэблакаваць людзей, якія ў ім былі.

У выніку гэтай катастрофы, па папярэдніх даных, 7 чалавекі загінулі, 69 — пацярпелі.

Сярод загінулых нібыта ёсць машыніст і памочнік машыніста. Сярод пацярпелых ёсць грудное немаўля. 

Чытайце таксама:

Расійская ракета забіла траіх дзяцей з адной украінскай сям'і

Масіраваная атака Расіі на Украіну: 13 загінулых, дзясяткі параненых

Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя

Каментары да артыкула