У старэйшага з іх праз пару дзён павінен быў быць выпускны.

Гэтай ноччу была масіраваная атака Расіі па Украіне. Ракеты ляцелі па Кіеве, Хмяльніцкай, Харкаўскай і Жытомірскай абласцях.
У горадзе Карастышаў на Жытоміршчыне загінула трое дзяцей з адной сям'і — 17-гадовы Раман, 12-гадовая Тамара і 8-гадовы Станіслаў Мартынюкі. Яны вучыліся ў ліцэі №1.
Бацькоў дзяцей шпіталізавалі, маці ў цяжкім стане.
«Вучні нашага ліцэя — адзінаццацікласнік Раман, шасцікласніца Тамара і трэцякласнік Станіслаў — больш не прыйдуць у свае класы, не сядуць за парты, не ўсміхнуцца сябрам. У Ромы праз лічаныя дні павінен быў быць выпускны — дзень, якога ён чакаў з надзеяй і марамі. А ў яго малодшых брата і сястры наперадзе было яшчэ столькі першых званкоў, экскурсій, святаў, адкрыццяў, шчаслівых момантаў дзяцінства… Але ўсё гэта абарвала вайна», — напісаў ліцэй №1.
-
«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай
-
Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА
-
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
Каментары
[Зрэдагавана]