Ці застанецца Беларусь у Саюзнай дзяржаве пасля Лукашэнкі? Меркаванне Шрайбмана
«Навошта дражніць лішні раз любую расійскую ўладу?»
Якую палітыку адносна Расіі і расіян неабходна выбраць у будучыні дэмакратычнай Беларусі? Адказваючы на гэта пытанне ў новым выпуску ютуб-праекта «Гадзіннічак цікае», аналітык Арцём Шрайбман заўважыў:
«Прагматычна кажучы, будучая беларуская ўлада, сутыкнуўшыся з дэмаграфіяй, якая ўсё больш пагаршаецца, і выбіраючы паміж эмігрантамі з Пакістана і адукаванымі расіянамі, не будзе адмаўляцца, калі будуць такія ахвотныя прыехаць».
Пры гэтым аналітык станоўча адказаў на пытанне, ці гатовы ён вярнуцца ў Беларусь, якая без Лукашэнкі, але ўсё яшчэ знаходзіцца ў складзе Саюзнай дзяржавы:
«Думаю, што Саюзная дзяржава, СНД і іншая гэтая мішура перажыве Лукашэнку, можа быць, не на аднаго прэзідэнта».
«Навошта распускаць тое, што не цягне кішэню, і тое, што не працуе? — даводзіць аналітык і прыводзіць прыклады:
СНД не працуе. Малдова ў СНД: Малдова рухаецца ў ЕС, і ёй пляваць на існаванне СНД. Арменіі пляваць на існаванне АДКБ. Яна замарозіла сваё членства, але не выйшла афіцыйна».
«Мы рэалістычныя людзі. Мы яшчэ будзем залежыць ад Расіі шмат-шмат гадоў. Пасля Лукашэнкі краіна будзе залежаць ад Расіі. І больш дэмакратычная Беларусь будзе залежаць ад Расіі. Магчыма, у меншай ступені, але будзе.
Навошта дражніць лішні раз гэтым любую расійскую ўладу? Я дапускаю, што Беларусь стане больш даступнай для жыцця такім людзям, як мы, але ўсё яшчэ фармальна ў Саюзнай дзяржаве».
Чытайце таксама:
Сяргей Глазьеў стаў новым дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы
З'явіўся беларуска-расійскі падручнік для ВНУ па «гісторыі Саюзнай дзяржавы»
Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць