БЕЛ Ł РУС

У Расіі Вікіпедыю абвінавацілі ў «прапагандзе педафіліі»

2.06.2025 / 19:34

Nashaniva.com

У Маскве на фонд Wikimedia Foundation, які падтрымлівае «Вікіпедыю», склалі пратакол аб нібыта «прапагандзе педафіліі». Пра гэта паведаміла «Медыязона», якая заўважыла справу ў базе Таганскага раённага суда.

Пакуль прычыны складання пратаколу не агучаныя, а дата судовага разгляду яшчэ не прызначана.

Раней Wikimedia Foundation неаднаразова штрафавалі ў Расіі за адмову выдаліць матэрыялы, якія ўлады называлі няпраўдай пра «спецыяльную ваенную аперацыю» (такім эўфемізмам расійскія ўлады і прапагандысты называюць развязаную Крамлём вайну ва Украіне) — напрыклад, артыкулы пра акупацыю Херсонскай вобласці ці баі ў Сумскай вобласці. Таксама штрафы прызначаліся за нявыдаленне тэкстаў песень гурта «Псіхея» і артыкулаў пра зачэпінг (экстрэмальны від язды на грамадскім транспарце).

Апошні буйны штраф — 4 мільёны расійскіх рублёў (каля 45 тысяч даляраў)— фонд атрымаў у жніўні 2024 года.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны Раскамнагляд пачаў сістэмна крытыкаваць «Вікіпедыю», сцвярджаючы, што яна нібыта «атакуе расіян» і «падае антырасійскую інтэрпрэтацыю падзей».

У снежні 2023 года быў закрыты праект «Викимедиа РУ», які падтрымліваў рускамоўную версію «Вікіпедыі». А праз некалькі месяцаў былы дырэктар праекта Станіслаў Казлоўскі быў уключаны Мінюстам РФ у спіс «замежных агентаў».

Чытайце таксама:

«Дзяржава лічыць, што ў гэтым праекце, як і ў ёй самой, ёсць начальнікі». Як жыве беларуская Вікіпедыя падчас рэпрэсій

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі

Новая эра свабодных ведаў. Вікіпедыя робіць стаўку на штучны інтэлект

Каментары да артыкула