У МЗС Беларусі вызваленне Юрася Зянковіча назвалі крокам да дыялогу з ЗША
Мінск адкрыты да дыялогу з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па ўсіх напрамках супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў ТАСС прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў.
Юрась Зянковіч. Скрыншот відэа АНТ
Так афіцыйны прадстаўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства пракаментаваў пытанне аб вызваленні амерыканскага грамадзяніна Юрыя Зянковіча, асуджанага ў 2022 годзе па крымінальнай справе аб «спробе дзяржаўнага перавароту».
«Мы ў Рэспубліцы Беларусь бачым патэнцыял узаемадзеяння з цяперашняй адміністрацыяй ЗША і адкрыты да дыялогу па ўсіх напрамках супрацоўніцтва», — патлумачыў Варанкоў.
Юрася Зянковіча арыштавалі ў красавіку 2021 года ў Маскве разам з Аляксандрам Фядутам і Рыгорам Кастусёвым па справе ад дзяржперавароце і асудзілі на 11 гадоў. 30 красавіка 2025 года Зянковіча вызвалілі і перадалі ЗША.
Чытайце таксама:
«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе