Грамадства1717

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Нядаўна вызвалены былы палітзняволены Юрась Зянковіч даў інтэрв'ю выданню Deutsche Welle, у якім даволі падрабязна расказаў, якім быў працэс ягонага вызвалення. 

Юрась Зянковіч. Скрыншот з відэа

Юрась Зянковіч апісвае працэс свайго вызвалення так:

«Я пачаў падазраваць, што маё вызваленне набліжаецца, калі ў жніўні 2024 года мяне перавялі з магілёўскай турмы ў СІЗА КДБ. Тады ж знялі першае відэа, на якім я выглядаў як вязень канцлагера — гэта было праз тры месяцы пасля галадоўкі. У КДБ мне паведамілі, што пачаўся зваротны адлік — вызваленне чакаецца, хоць дакладных тэрмінаў не называлі.

Канчаткова я зразумеў, што рыхтуецца вызваленне, 3 студзеня, калі з мазырскай калоніі мяне зноў перавезлі ў СІЗА КДБ — ужо не ў аўтазаку, а ў легкавой машыне. Там адбылася сустрэча з прадстаўнікамі ўрада ЗША, пасля чаго я амаль бесперапынна знаходзіўся ў «амерыканцы», чакаючы даты.

Раніцай 29 красавіка мне паведамілі, што трэба збірацца — спачатку я падумаў, што гэта для здымак або нейкай сустрэчы, але хутка стала зразумела, што вызваленне рэальнае. Ва ўсім СІЗА адмянілі прагулкі.

Мяне з рукамі за спінай і апушчанай галавой вывелі за межы турмы і правялі ў будынак КДБ, дзе ў канферэнц-зале адбылася сустрэча з Іванам Церцелем. Ён паведаміў, што рашэннем Рады бяспекі, па ініцыятыве Лукашэнкі, мяне вызваляюць.

На наступны дзень, 30 красавіка, мяне афіцыйна вывелі з камеры. Пасля прыкладна сямі гадзін чакання ў памяшканнях СІЗА прыехалі байцы групы «Альфа» і ўжо без кайданкоў вывелі мяне за вароты турмы. Нават рэчы гэтым разам нёс не я, а супрацоўнікі турмы. Мяне пагрузілі ў легкавую машыну і мы выехалі з Мінска ў бок мяжы з Літвой.

Прыкладна за Ашмянамі мы павярнулі ў лес, дзе чакалі іншую машыну. Прыехала яшчэ адна група «Альфы». Усе яны былі ў балаклавах, шчыльна шыфраваліся, пастаянна мянялі нумары на аўтамабілях. Пасля гэтага мяне перавялі ў іншую, яшчэ больш дарагую машыну — «Мерсэдэс».

Мы чакалі, пакуль пад’едзе калона дыпламатычных аўто. Калі яе заўважылі, далучыліся ззаду. Прыкладна праз паўкіламетра калона павярнула на другарадную дарогу ў бок нейкага невялікага населенага пункта. Там мяне ўжо непасрэдна перадалі амерыканскаму боку.

Мяне пасадзілі ў дыпламатычны аўтамабіль і паведамілі, што я пад абаронай ЗША, што зараз мы праедзем праз дыпламатычны калідор на мяжы. Сказалі, што ў амбасадзе мяне сустрэнуць, асабіста выйдзе спадарыня пасол. Папярэдзілі, што трэба будзе сказаць некалькі слоў, магчымыя званкі ад высокапастаўленых асоб з Вашынгтона, магчыма нават ад прэзідэнта Трампа».

Каментары17

  • Anatol Starkou
    07.05.2025
    Жыве!, "Слушна Зянковіч кажа: трэба ствараць аб'ядноўчы суб'ект..."

    Жыве, жыла і будзе жыць без твайго бчб закліка.

    Некалі, каля ста гадоў таму, я пісаў на гэтым форуме, што мы нацыя, якая ніколі ні пры якіх абставінах не аб'ядноўваецца. Азірніціся чытачы НН вакол свайго жыцця і знайдзіце памылку ў тым маім сказе. Гэта наша НОРМА быцця - не аб'ядноўвацца, якая датычыцца толькі нас беларусаў.

    Дык вось, гэты амерыканец і гэты Жыве! ні халеры не рубяць у нашым менталітэце.
  • Янка
    07.05.2025
    Жыве!, дык а чаго, няўжо Зянковічу нешта замінае? Няхай стварае - гэта ж проста як два пальца аб асфальт. Можа і вас туды запросіць. Будзеце там Кісінджэрам.
  • У першыню!
    07.05.2025
    Віншую, Старкоў, сколькі вас чытаю, нарэшце вы сказалі праўду так, як я бы сам не сказаў.

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць