Пуцін упершыню пракаментаваў падрыў моста, які абрынуўся на цягнік у Бранскай вобласці
«Гэта мэтанакіраваны ўдар па цывільных асобах», — сказаў ён на нарадзе, дзе абмяркоўвалі ход перамоў з Украінай.
Уладзімір Пуцін. Фота: AP
Пуцін лічыць, што атака была скіравана супраць жанчын і дзяцей і адбылася напярэдадні чарговага раўнда перамоў з Украінай.
«Гэта мэтанакіраваны ўдар па цывільных асобах. Па ўсіх міжнародных нормах такія дзеянні называюцца тэрарызмам.
Усе злачынствы, якія былі здзейсненыя ў дачыненні да цывільных асоб, у тым ліку жанчын і дзяцей напярэдадні чарговага раўнда прапанаваных намі перамоваў у Стамбуле, былі, безумоўна накіраваны на зрыў перамоўнага працэсу», — сказаў Пуцін.
Па яго словах, праз падрыў моста немагчыма доўгатэрміновае спыненне баявых дзеянняў, за якое выступае Уладзімір Зяленскі:
«У той жа час [удзельнікі ўкраінскай дэлегацыі] просяць прыпыніць баявыя дзеянні на 30, а то і на 60 сутак. Просяць аб сустрэчы на вышэйшым узроўні.
Але як жа праводзіць у гэтых умовах падобныя сустрэчы? Пра што казаць? Хто наогул вядзе перамовы з тымі, хто робіць стаўку на тэрор, з тэрарыстамі? І за што іх заахвочваць, падаючы перадышку ў баявых дзеяннях?».
Чытайце таксама:
У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых
У Расіі абрынуўся другі за ноч чыгуначны мост. Падазраюць дыверсію
Перад абрушэннем моста ў Бранскай вобласці пасажыры чулі выбух