Свет2121

Перад абрушэннем моста ў Бранскай вобласці пасажыры чулі выбух

Як паведамляе канал «ВЧК-ОГПУ», пасажыры цягніка №86 Клімаўск — Масква непасрэдна перад абрушэннем моста чулі выбух. Следчыя разглядаюць версію дыверсіі, тым больш што нядаўна паблізу быў знойдзены схрон з выбухоўкай, сцвярджае канал.

У Бранскай вобласці вечарам 31 мая абрынуўся мост, па якім рухаўся пасажырскі цягнік №86 Клімаўск — Масква. У выніку здарэння загінулі сем чалавек, дзясяткі атрымалі траўмы.

На мосце ў час здарэння знаходзіліся фура і легкавік, якія разам з мостам ўпалі прама на галоўную частку цягніка.

У цягніку было 11 вагонаў, у ім знаходзіліся 464 пасажыры. Паводле апошняй інфармацыі, загінулі 7 чалавек, у тым ліку два машыністы, чые целы яшчэ застаюцца пад заваламі.

Месца аварыі ўяўляе сабой груду скрыўленага металу.

Крыніца тэлеграм-канала таксама адзначае, што каля двух тыдняў таму ў тым жа Выганіцкім раёне, прыкладна за 50 кіламетраў ад Бранска, быў знойдзены схрон са выбухоўкай.

Таксама сёння ноччу ў Курскай вобласці абрынуўся чыгуначны мост падчас праходжання па ім грузавога цягніка. Частка вагонаў звалілася на аўтамабільную дарогу, ёсць параненыя.

Каментары21

  • Пазаронак
    01.06.2025
    Гэта быў не выбух, а хлапок
  • Што паробіш
    01.06.2025
    Гэта вайна, Расея вядзе наступ у Сумскай і Харкаўскай вабласцях, а інфраструктура выкарыстоўвалася для ваеннай лагістыкі. Людзей трошкі шкада, але ва Ўкраіне амаль кожны дзень такая колькасць ахвяраў сярод цывільных.
  • Гы
    01.06.2025
    Трэба яшчэ хуценька знайсці на рэйках "візітку яраша".

Цяпер чытаюць

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста7

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» прадаецца двухузроўневы пентхаўс з цудоўным відам на горад4

«Архітэктурнае асвятленне і бетон». Новыя станцыі метро не будуць падобныя на папярэднія

Апытанне: 46% жыхароў Польшчы адчуваюць непрыязь да беларусаў44

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы11

З панядзелка зноў чакаюцца моцныя маразы

«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра5

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста7

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць