БЕЛ Ł РУС

Прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек

6.06.2025 / 17:37

Nashaniva.com

6 чэрвеня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 1189 чалавек.

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:

Ціна Палынская, Маргарыта Рабіновіч, Ала Юшкевіч, Вольга Міраненка, Наталля Пупкевіч, Даніла Чыбісаў, Любоў Валюк, Аляксандр Куліковіч, Віталь Каваленка, Яраслава Храмчанкава, Артур Тарасаў, Ірына Лебедзь, Аляксандр Лебедзь, Любоў Драгель.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1189 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Мужа пісьменніцы Яўгеніі Пастарнак асудзілі за фінансаванне «экстрэмізму»

Палітвязня Уладзіміра Кнігу асудзілі яшчэ да года зняволення за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

У Гродне завочна асудзілі саўладальніка будынка, дзе знаходзіцца польскае консульства. Цяпер яго канфіскуюць

Асуджанаму на 20 гадоў калоніі палітзняволенаму Дзмітрыю Рэзановічу ўзмацнілі рэжым

Каментары да артыкула