Грамадства

Палітвязня Уладзіміра Кнігу асудзілі яшчэ да года зняволення за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

За кратамі палітвязень роўна пяць гадоў, з 4 чэрвеня 2020 года.

У судзе Барысаўскага раёна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі» (ч. 1 арт. 411 КК) палітзняволенага Уладзіміра Кнігу — яму прызначылі яшчэ адзін год зняволення. Людміла Зінкевіч вынесла прысуд 5 лютага 2025 года, але пра яго стала вядома толькі цяпер, піша «Вясна».

Гэта другая крымінальная справа за кратамі паводле гэтага артыкула супраць палітвязня. Пры гэтым Кніга з верасня 2023 года ўтрымліваецца ў рэжыме інкамунікада — ягонае месцазнаходжанне невядомае.

Вядома, што ў калоніі Уладзіміра змяшчалі ў ПКТ і рэгулярна выпісвалі новыя парушэнні. Акрамя гэтага, пазбавілі перадач, спатканняў і званкоў.

Былога сілавіка і валанцёра каманды «Краіна для жыцця» затрымалі 4 чэрвеня 2020 года. На судзе ён, як і ўсе, не прызнаў віну і заявіў, што падзеі 29 мая 2020 года на плошчы Савецкай у Гродне падчас збора подпісаў за Святлану Ціханоўскую — правакацыя сілавых ведамстваў Беларусі. Палітзняволены на судовым працэсе адзначаўся сваёй прынцыповасцю і нязломнасцю.

У выніку Уладзіміра асудзілі да чатырох гадоў калоніі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Адбываць тэрмін Уладзіміра Кнігу адправілі ў папраўчую калонію № 14 у Навасадах. Але ў хуткім часе палітвязню ўзмацнілі рэжым і змясцілі ў турму № 8. Вядома, што там яго больш за чатыры месяцы ўтрымлівалі ў ШІЗА. У ліпені 2023 года палітвязня асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы) яшчэ да года калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць