Асуджанаму на 20 гадоў калоніі палітзняволенаму Дзмітрыю Рэзановічу ўзмацнілі рэжым
Дзмітрый быў пераведзены на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады, піша «Вясна».

Актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў і асудзілі ад 18 да 20 гадоў зняволення.
Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Сяргей Кухацкавалец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калоніі яшчэ 9 месяцаў зняволення.
Каментары