БЕЛ Ł РУС

У Барысаве падчас дажджу патух Вечны агонь

6.06.2025 / 20:15

Nashaniva.com

Учора, 5 чэрвеня, у Барысаве праз моцны дождж і вецер часова патух Вечны агонь у скверы на вуліцы Чапаева, піша Ex-press.live.

Як паведаміў дырэктар філіяла ПУ «Барысаўгаз» Аркадзь Сушкін, гарэлкі могуць часова патухнуць пры моцных парывах ветру і інтэнсіўных ападках. Менавіта такая сітуацыя і адбылася напярэдадні.

«У такіх выпадках пры паступленні сігналу наша служба аператыўна выязджае на месца і ўключае агонь. Так было і гэтым разам — спецыялісты адрэагавалі імгненна, і ўжо ў той жа дзень полымя зноў загарэлася», — растлумачыў Сушкін.

Паводле яго слоў, сістэма працуе стабільна, і падобныя выпадкі, хоць і рэдкія, але прадугледжаны рэгламентам.

Чытайце таксама:

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Ці можа пасажыр не плаціць за праезд другі раз, калі ягоны аўтобус стаў з-за дажджу?

Што рабіць, калі падчас дажджу змыла нумарны знак аўтамабіля

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА

Каментары да артыкула