БЕЛ Ł РУС

Каля Лідскага замка ўладкуюць набярэжную для шпацыраў

6.06.2025 / 20:51

Nashaniva.com

У Лідзе пракладуць новую вела-пешаходную сцежку ўздоўж ракі ў цэнтры, непадалёк ад замка. Там будуць навесы і лаўкі з падсветкай, піша Hrodna.life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Яндэкс.Карты

Прагулачную набярэжную ўладкуюць ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да вуліцы Грунвальдскай і ад Грунвальдскай да вуліцы Замкавай у раёне Лідскага замка. Уздоўж вела-пешаходнай сцежкі расставяць малыя архітэктурныя формы. Гэта будуць навесы-пергалы з дрэва і металу з асвятленнем, лаўкі з падсветкай і без, стыльныя смеццевыя кантэйнеры і велапаркоўкі.

План набярэжнай у Лідзе. Крыніца: icetrade.by

Навесаў з лаўкамі ўнутры паставяць два, лавак з падсветкай будзе восем, драўляных лавак з высокімі спінкамі — 19.

Навес для лідскай набярэжнай. Крыніца: icetrade.by

Навес для лідскай набярэжнай. Крыніца: icetrade.by

На ўсё збіраюцца выдаткаваць каля 646 тысяч руб. з сродкаў будаўнічага прадпрыемства «Лідская перасоўная механізаваная калона — 169». Гарантыя будзе пяць гадоў.

Малыя архітэктурныя формы для ўладкавання лідскай набярэжнай. Крыніца: icetrade.by

Таксама ў рамках упарадкавання горада ў Лідзе збіраюцца стварыць зону адпачынку на пешаходнай вуліцы з лаўкамі, столікамі і літымі ліхтарамі. Новыя лаўкі з’явяцца таксама на плошчы каля дзіцячай школы мастацтваў. Маштабным стане і азеляненне горада — у Лідзе вырашылі ўсталяваць 600 новых кветнікаў і разбіць 20 новых клумбаў. З раённага бюджэту на гэта выдзелілі каля сямісот тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая

«Дзеці баяцца хадзіць у школу». У Лідзе завёўся вялікі вывадак лісаў у межах горада ВІДЭА

У Лідзе вызначыліся, як будзе выглядаць помнік паэту Валянціну Таўлаю ФОТА

Каментары да артыкула