Грамадства33

У Лідзе вызначыліся, як будзе выглядаць помнік паэту Валянціну Таўлаю ФОТА

Напрыканцы мінулага года стала вядома, што ў Лідзе з’явіцца помнік беларускаму паэту Валянціну Таўлаю. Цяпер стала вядома, як ён будзе выглядаць. Пра гэта паведамілі ў афіцыйным тэлеграм-канале старшыні Лідскага райвыканкама Аляксандра Вярсоцкага. 

Праект скульптара Сяргея Логвіна, якому аддалі перавагу

З васьмі эскізных праектаў перавагу аддалі таму, які стварыў скульптар Сяргей Логвін. Па задумцы аўтара, Валянцін Таўлай трымае ў руках газету «Уперад», папярэдніцу цяперашняй раённай «Лідскай газеты». Праўда, гэты праект яшчэ павінна разгледзець рэспубліканская мастацка-экспертная рада па манументальным мастацтве.

Усе восем праектаў помніка, выстаўленыя на конкурс 

Чакаецца, што помнік зробяць з бронзы, а стаяць ён будзе ў паркавай зоне на скрыжаванні лідскіх вуліц Таўлая і Качана

Адкрыццё помніка запланаванае на 7 верасня 2025 года ў Дзень беларускай пісьменнасці, які сёлета будзе прымаць акурат Ліда.

Валянцін Таўлай нарадзіўся 8 лютага 1914 года ў Баранавічах у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне.

Пачатковую адукацыю Валянцін атрымаў у польскай школе ў Лідзе, а ў 1927-1929 гадах вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Сімпатызаваў камуністам, праводзіў падпольную дзейнасць, за што неаднаразова знявольваўся. Апошні раз быў асуджаны на 8 гадоў турмы.

У 1939 годзе, пасля выхаду з турмы пасля прыходу ў Заходнюю Беларусь савецкіх войскаў, пасяліўся ў Ліду, дзе жыў у доме Кіры Брант, сваёй першай жонкі, працуючы ў рэдакцыі раённай газеты «Уперад». У гэты перыяд займаўся творчай працай, рыхтаваў да друку вершы для свайго зборніка «Шляхі і краты».

Пасля вайны Валянцін Таўлай перабраўся ў Мінск, дзе ў 1945 — 1947 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам, намеснікам дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. Памёр 27 красавіка 1947 года ад хваробы сэрца ва ўзросце 33 гадоў.

Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Ягоным імем названыя вуліцы ў Баранавічах, Гродне, Лідзе і Маладзечне, бібліятэкі ў Баранавічах і Лідзе. У 2014 годзе да 100-годдзя паэта «Белпоштай» быў выпушчаны адмысловы канверт, а ў Лідзе адкрытыя дзьве памятныя шыльды на будынку рэдакцыі «Лідскай газеты» («Уперад»), у якой ён працаваў, і на доме, у якім ён жыў у 1939—1941 гадах.

Каментары3

  • Янка
    30.01.2025
    Я так разумею, што галоўным ягоным творчым дасягненнем было сыпматызаванне камуністам пад час Другой Рэчы Паспалітай і сядзенне ў "жудасных умовах панскіх засценкаў", бо нават пары строк з ягонай творчасці ўзгадаць не атрымалася. Тое, што камуністы амаль што цалкам вынішчылі беларускую творчую інтэлігенцыю ў 30х, Таўлай "не заўважаў". Яму яшчэ вельмі пашанцавала, што савецкія "вызваліцелі" не адправілі яго за Ўрал альбо ў Курапаты
  • feafania
    30.01.2025
    Янка, зазра вы так. Я, хоць і ведала пра наяўнасьць такой вуліцы ў Гродне, ніколі ня чула пра ягоную творчасьць. Вось зараз знайшла пару строк. Паглядзіце, яго вершы вельмі актуальны сёньня і апісваюць сучасную беларускую рэчаіснасьць:

    Ідзе за годам год,
    Сівеюць людзі, хаты, —
    І ўсё ў ярме народ,
    А над шляхамі — краты.

    І ўсё фарбуюць брук
    Крыві ахвярнай плямы.
    Чуваць астрожнай брамы
    На ўсю краіну грук.

    І маці не адна
    Глытае моўчкі слёзы:
    Зноў сына па дарозе
    Пагналі ў кайданах...
  • feafania
    30.01.2025
    Паказальна, што на помнік Максіму Багдановічу ці шыльду Васілю Быкаву ў Гродне ў рэжыму грошаў няма

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць