БЕЛ Ł РУС

«Бачыш, палітыка не такая простая». Радаслаў Сікорскі падкалоў Ілана Маска

6.06.2025 / 21:14

Nashaniva.com

Кіраўнік МЗС Польшчы іранічна адрэагаваў на публічную сварку паміж амерыканскім мільярдэрам Іланам Маскам і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. У яго ёсць падставы для іроніі, бо раней Маск у дачыненні да польскага палітыка выказваўся вельмі высакамерна.

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

«Бачыш, вялікі чалавек, палітыка не такая простая, як ты думаў», — напісаў Сікорскі ў сваім акаўнце ў сетцы Х.

Polish Foreign Minister, Radoaław Sikorski to Elon Musk: #Trump #ElonMusk #EpsteinFiles pic.twitter.com/CwjuR0UBim

— The War Monitor 2.0 (@TheWarMonitor2) June 5, 2025

За тры месяцы да таго, 9 сакавіка, Ілан Маск заявіў, што спадарожнікавая сістэма Starlink, уладальнікам якой ён з'яўляецца, — ключавая для ўкраінскай арміі, і што без яе лінія фронту абвалілася б. Гэтым самым ён празрыста намякаў, што Украіна трымаецца з ягонай ласкі.

У адказ Радаслаў Сікорскі нагадаў, што паслугі спадарожнікавага інтэрнэту для ўкраінскай арміі аплачвае Польшча, дадаўшы, што ў выпадку адмовы кампаніі Маска пастаўляць паслугу ўкраінцам будуць знойдзеныя іншыя правайдары. Тады Ілан Маск грэбліва назваў Сікорскага «чалавечкам».

Чытайце таксама:

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам

Трамп і Маск адкрылі знішчальны агонь адзін у аднаго

Маск пасварыўся з Трампам: прэзідэнт ЗША здзіўлены нападкамі мільярдэра

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»

Каментары да артыкула